Розніца паміж версіямі "Станіслаў Любіч-Маеўскі"

др
няма тлумачэння праўкі
др
др
'''Станіслаў Адамавіч ЛЮБІЧ-МАЕЎСКІ''' ([[27.4]].[[1878]], Полацкі павет — снежань [[1941]]) — беларускі грамадскі і культурнв дзеяч, педагог.
 
Скончыў Віцебскую гімназію (1895), [[Кракаўскі універсітэт]] (1903). У [[1900]] ініцыіраваў стварэнне і ўзначаліў [[Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве]]. У 1903-41 выкладаў гісторыю і геаграфію ў навуковых установах Польшчы, дырэкгар гімназій у Замбраве, [[Каліш]]ы, [[Вілейка|Вілейцы]]. Выдаў больш за 13 падручніхаў па гісторыі і геаграфіі, беларускі «Лемантар» ([[Львоў]], [[1929]]), які крытыкаваўся беларускімі мовазнаўцамі ([[Я. Станкевіч]]ам, [[С. Паўловіч]]ам, [[У. Самойла]]м і інш.) за шматлікія паланізмы і русізмы. У чэрвені 1940, пасля стварэння Літоўскай ССР, увайшоў у склад гарадской адміністрацыі [[Вільня|Вільні]], курыраваў школьны сектар, працаваў у Беларускім нацыянальным цэнтры. У ліпені-жніўні [[1940]] ініцыіраваў гарадскі школьны плебісцыт, на якім 12% жыхароў выказаліся за беларускую нацыянальную школу. У верасні 1941 пераехаў у [[Мінск]], працаваў у Інспектарыяце беларускіх школ, супрацоўнічаў з беларускай незалежніцкай групай Я. Станкевіча і польскім антыфашысцкім падполлем. У снежні 1941, па даносе правакатара, схоплены і расстраляны нацыстамі.
 
{{DEFAULTSORT:Любіч-Маеўскі С}}