Маладняк (літаратурнае аб’яднанне): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=«Маладн{{*|я}}к»}} — {{вызнч|1=Усебеларускае аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк»}}: аб'яднанне [[беларуская літаратура|беларускіх савецкіх пісьменнікаў]], якое існавала з лістападу 1923 да лістападу 1928. Аб'яднанне ўзнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе «[[Маладняк]]». Заснавальнікі: [[М. Чарот]], [[А. Вольны]], [[А. Дудар]], [[А. Александровіч]], [[А. Бабарэка]], [[Я. Пушча]]. Назву «Усебеларускае аб'яднанне...» гурток узяў па стварэнні філіі ў Маскве (май 1924) і ініцыятыўных груп у Віцебску і Магілёве. Меліся філіі ў [[Мінская філія Маладняка|Мінску]], [[Бабруйская філія Маладняка|Бабруйску]], [[Барысаўская філія Маладняка|Барысаве]], [[Віцебская філія Маладняка|Віцебску]], [[Гомельская філія Маладняка|Гомелі]], [[Калінінская філія Маладняка|Клімавічах]] («Калінінская філія»), [[Магілёўская філія Маладняка|Магілёве]], [[Аршанская філія Маладняка|Оршы]], [[Полацкая філія Маладняка|Полацку]], [[Слуцкая філія Маладняка|Слуцку]], [[Смаленская філія Маладняка|Смаленску]], [[Ленінградская філія Маладняка|Ленінградзе]], [[Пражская філія Маладняка|Празе]], [[Рыжская філія Маладняка|Рызе]]; студыі і гурткі — у многіх гарадах і мястэчках. У склад аб'яднання ўваходзілі нацыянальныя секцыі рускіх, польскіх, яўрэйскіх, літоўскіх пісьменнікаў.
 
Кіравальны орган: Прэзідыум, потым — Цэнтральнае Бюро (з лютага 1925). ЦБ у розныя гады ўзначальвалі [[М. Чарот]], [[А. Вольны]], [[У. Дубоўка]], [[Платон Раманавіч Галавач|П. Галавач]]. Друкаваны орган — часопіс «[[Маладняк (1923)|Маладняк]]» (нумары з 9/1926 да 11/1928). Многія філіі мелі ўласныя [[часопіс]]ы або [[альманах]]і. З мая 1925 аб'яднанне выдавала на свае сродкі бібліятэчку («кніжніцу») — невялікія зборнікі твораў сваіх сяброў (выйшла каля 60).
 
Сябрамі аб'яднання ў розны час былі [[К. Чорны]], [[З. Бядуля]], [[К. Крапіва]], [[У. Дубоўка]], [[У. Галубок]], [[Я. Журба]], [[А. Гурло]], [[М. Лынькоў]], [[П. Трус]], [[П. Броўка]], [[П. Глебка]], [[М. Зарэцкі]], [[Н. Чарнушэвіч]], [[А. Якімовіч]], [[М. Аляхновіч]], [[Р. Мурашка]], [[І. Барашка]], [[В. Казаль]], [[В. Сташэўскі]], [[А. Звонак]], [[С. Шушкевіч]], [[К. Губарэвіч]], [[У. Жылка]], [[М. Нікановіч]], [[Т. Кляшторны]], [[У. Хадыка]], [[З. Бандарына]], [[Ю. Гаўрук]], [[В. Гарбацэвіч]], [[В. Маракоў]], [[Л. Родзевіч]] і інш.