Маскоўскі дагавор РСФСР — Літва (1920): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Mix321 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Маскоўскі дагавор 1920 году}}: [[мірны дагавор]] паміж [[Літва|Літвой]] і [[Савецкая Расія|Савецкай Расіяй]] (РСФСР), які быў падпісаны 12 ліпеня [[1920]] ў Маскве.
 
[[File:Roszczenia litewskie.PNG|thumb|200px|Літва і яе тэрытарыяльных прэтэнзій у Польшчу]]
Дагавор быў падрыхтаваны ва ўмовах паспяховага наступлення Чырвонай Арміі на землях Беларусі летам 1920 ў час [[савецка-польская вайна, 1919-1920|савецка-польскай вайны]]. Згодна з ім быў юрыдычна ліквідаваны [[ЛітБел]]<ref>Фактычна — у ліпені 1919.</ref>; была вызначана дзяржаўная мяжа паміж РСФСР і Літвой; частка этнічнай беларускай тэрыторыі з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў, Ліда, Паставы, а таксама Віленскі край з Вільняй былі прызнаныя часткай Літвы. Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе савецка-польскай вайны, бяспеку правага фланга войскаў Заходняга фронту ў яго наступленні на Варшаву. Літоўскі бок абавязваўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасць "антысавецкіх арганізацый і груп", у тым ліку органаў [[БНР]].