Вікіпедыя:Бот: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
новая
(Няма розніцы)

Версія ад 00:15, 31 ліпеня 2010

Бот (скар. ад англ.: robot - робат) - у Вікіпедыі спецыяльная праграма для здзяйснення руціннах аперацый.

У беларускім раздзеле дазволена праца ботаў, аднак ботаўладальнікі павінны адказна падыходзіць да сваіх магчымасцяў. Кожны бот павінен мець асобны ўліковы запіс і спасылку на старонку свайго ўладальніка, пажадана таксама мець назву ў фармаце «ІмяУладальнікаBot». Таксама пажадана, каб на старонцы ўдзельніка-бота прысутнічаў запоўнены шаблон {{bot}}.

Для таго каб боты не забруджвалі сваімі змяненнямі старонку свежых правак, іх неабходна зарэгістраваць. Для рэгістрацыі бота пакідайце заяўкі на старонцы Вікіпедыя:Запыты на статус бота.

Гл. таксама