Brachypelma smithi: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мексіканскі чырвонакаленны павук-птушкаед''' (''Brachypelma smithi'') - від павукоў-птушкаедаў з роду...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:30, 14 жніўня 2010

Мексіканскі чырвонакаленны павук-птушкаед (Brachypelma smithi) - від павукоў-птушкаедаў з роду Brachypelma.

Жыве ў раёнах ціхаакіянскага ўзбярэжжа Мексікі і на поўдні ЗША. Аддае перавагу вільготным месцам пражывання, хаваецца ў хмызняках.

Чырвонакаленныя павукі-птушкаеды- адны з самых папулярных відаў павукоў, якіх разводзяць ў няволі, з прычыны іх вялікага памеру і яркай афарбоўкі. З-за рэзкага зніжэння колькасці чырвонакаленных павукоў-птушкаедаў паводле пагаднення CITES гэты від быў аднесены да спісу забароненых да адлову ў мэтах продажу жывёл, а таксама быў ўведзена забарона на ўвоз або вываз любых павукоў роду Brachypelma.