Механізм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дадатак
выява
Радок 1:
[[Image:Worm-WormWheel-gearbox.jpg|thumb|300px|Радуктар з [[чарвячная перадача|чарвячнай перадачай]] (разрэзаны).]]
{{вызнч|1=Механі{{*}}зм}}: [[механічная сістэма]] звенняў (дэталяў), прызначаная пераўтвараць рухі аднаго ці некалькіх звенняў у патрэбныя рухі іншых звенняў.
 
Паводле канструкцыі механізмы падзяляюцца на групы: рычажныя, кулачковыя, зубчастыя, клінавыя і вінтавыя, фрыкцыйныя, механізмы з гнуткімі звеннямі, механізмы з гідраўлічнымі, пнеўматычнымі і электрычнымі прыстасаваннямі. Паводле прызначэння адрозніваюцца: механізмы рухавікоў і пераўтваральнікаў, перадатачныя і выканаўчыя, кіравання, кантролю і рэгулявання і інш. Навуковым даследаваннем будовы, кінематыкі і дынамікі механізмаў займаецца [[тэорыя механізмаў і машын]].
 
Усякі механізм складаецца з аднаго нерухомага звяна (стойкі) і аднаго ці некалькіх рухомых звенняў. Звенні, законы руху якіх прыняты зададзенымі, называюцца пачатковымі або вядучымі. Законы руху вядзёных звенняў вызначаюцца законам руху вядучых. Злучэнне двух звенняў, якое дапускае іх адносны рух, утварае кінематычную пару. Звязаная сістэма звенняў, якія ўтвараюць паміжсабою кінематычныя пары, называецца кінематычным ланцугом. Асноўная ўласцівасць механізма  — пэўнасць руху яго звенняў: пры зададзеных рухах аднаго ці некалькіх звенняў усе астатнія звенні маюць пэўныя рухі.
 
У тэхніцы найбольш пашыраныя механізмы з адной [[ступень свабоды|ступенню свабоды]], радзей з дзвюма (напрыклад, [[дыферэнцыяльныя механізмы]]).