Іван Дзяменцьевіч Чэрскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Стр-ра
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 14:
Найбольшых дасягненняў І. Чэрскі дабіўся ў галіне [[геалогія|геалогіі]] і [[геаграфія|геаграфіі]]. Значны след пакінуў у заалогіі, анатоміі, археалогіі, метэаралогіі. Іван Дзяменцьевіч цікавіўся батанікай, этнаграфіяй, фальклорам. Адкрыў многа розных геаграфічных аб'ектаў, першым знайшоў і даследаваў палеалітычную стаянку ў Сібіры, сабраў і апісаў шэраг сучасных і выкапнёвых жывёл. Праводзіў геалагічныя і палеанталагічныя даследаванні ў [[Саяны|Саянах]], Прыбайкаллі, у басейне [[рака Ангара|Ангары]] і [[рака Ніжняя Тунгуска|Ніжняй Тунгускі]], склаў першую геалагічную карту ўзбярэжжа возера [[Байкал]], даследаваў басейн р. [[Селенга]] (Бурація). Быў узнагароджаны Рускім геаграфічным таварыствам малым сярэбраным і малым залатым медалямі, залатым медалём імя Ф.П.Літке.
 
Свае геолага-геаграфічныя веды па Сібіры даследчык абагульніў ўу шматтомнае выданне "Землеведение Азии". Яго выбіралі сябрам навуковых таварыстваў: Рускага геаграфічнага, Пецярбургскага прыродазнаўчага, Маскоўскага выпрабавальнікаў прыроды, Маскоўскага аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Маскоўскага археалагічнага.
 
І. Чэрскі выказаў ідэю эвалюцыйнага развіцця рэльефу, прапанаваў адну з першых тэктоніка-палеагеаграфічных схем унутраных раёнаў Сібіры, якую пазней выкарыстаў і развіў аўстрыйскі геолаг [[Э. Зюс]] у працы "Аблічча Зямлі".