Польска-беларускае таварыства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Польска-беларускае таварыства''' — грамадска-палітычная арганізацыя ў 1919-20 г., якая склада...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Паводле статута таварыства ставіла за мэту дамагацца «цяснейшай прыязнасці паміж бел. і польскім народамі, грунтоўнае і шырокае азнаямленне польскага грамадзянства з Беларуссю і, наадварот, беларускага грамадзянства з Польшчай, будаўніцгва ўзаемавыгаднага супрацоўніцгва ў галіне культурнай, эканамічнай і асабліва палітычнай, як роўны з роўным, вольны з вольным».
 
Таварыства арганізоўвала сумесныя публічныя канферэнцыі, лекцыі па польска-беларускай праблематыцы, праз польскую і беларускую прэсу асвятляла грамадска-палітычнае становішча і перспектывы дзяржаўнай федэрацыі абодвух народаў, дамагалася стварэння свайго часопіса, наладжвання сумесных музейных выставак, увядзення ў школьныя праграмы польскіх і беларускіх навучальных устаноў прадметаў па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі Польшчы і Беларусі. У кастрычніку 1919 створаны Мінскі аддзел таварыства, у працы якога ўдзельнічалі [[Магдалена Радзівіл|М. Радзівіл]], [[ЕжыЮры Чапскі|Ю. Чапскі]], С. Лянкоўскі, В. Янчэўскі і інш. У верасні 1919, у разгар [[польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны]], выдала адозву да грамадзян беларуска-літоўскіх зямель, у якой заклікала да яднання Польшчы і Беларусі. [[15 студзеня]] [[1920]] звярнулася з мемарандумам да генеральнага камісара Упраўлення ўсходніх зямель, у якім звяртала ўвагу на ўціск польскай акупацыйнай адміністрацыяй беларускага школьніцтва, прэсы, грамадска-палітычных арганізацый і культурна-асветных гурткоў, арышты беларускіх нацыянальных дзеячаў. Для паляпшэння польска-беларускіх адносін і вырашэння палітычных канфліктаў у краі прапаноўвалася стварыць пры Упраўленні ўсходніх зямель спецыяльны камітэт з прадстаўнікоў краёвай грамадскасці абодвух нацыянальнасцей.
 
3 лета 1920 фактычна таварыства бяздзейнічала. У час [[Слуцкае паўстанне|Слуцкага паўстання]] ў лістападзе 1920 асобныя члены таварыства (Л. Дубейкаўскі, К. Гардзялкрўскі, Ч. Крупскі) безвынікова намагаліся правесці сумесную Палітычню нараду па абмеркаванні ваенна-палітычнага становішча ў Беларусі і наладжванні каардынацыі паміж польскімі фарміраваннямі, удзельнікамі «слуцкай акцыі» і вайсковымі адцзеламі [[С. Булак-Балаховіч]]а з мэтай арганізацыі ўзброенага выступлення супраць савецкай улады.