Звычайны ліс: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Звычайная лісіца''', таксама '''Рудая лісіца''' (''Vulpes vulpes'') — драпежнае [[сысуны|млекакормяча...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:00, 15 кастрычніка 2010

Звычайная лісіца, таксама Рудая лісіца (Vulpes vulpes) — драпежнае млекакормячае сямейства сабачых, найбольш распаўсюджаны і самы буйны від роду лісіц. Даўжыня цела 60-90 см, хваста - 40-60 см, маса - 6-10 кг.

Распаўсюджанне

Лісіца звычайная распаўсюджаная вельмі шырока: на ўсёй тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Афрыкі (Егіпет, Алжыр, Марока, паўночны Туніс), большай частцы Азіі (да паўночнай Індыі, паўднёвага Кітая і Індакітая), у Паўночнай Амерыцы ад арктычнай зоны да паўночнага ўзбярэжжа Мексіканскага заліва . Лісіца была акліматызаваная у Аўстраліі і распаўсюдзілася па ўсім кантыненце, за выключэннем некаторых паўночных раёнаў з вільготным субэкватарыяльным кліматам.

Харчаванне

Лісіца, хоць і належыць да тыповых драпежнікаў, сілкуецца вельмі разнастайнымі кармамі. Сярод ежы, якую яна ўжывае, выяўлена больш 400 відаў адных толькі жывёл, не ўлічваючы некалькіх дзесяткаў відаў раслін.