Пакровы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул|сірата1}}
KamikazeBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: fr:Intercession de la Mère de Dieu
Радок 1:
 
{{вызн|1=Пакроў}} ({{вызн2|1=Пакравы, Пакрова}}): (ст.ст. 1.10) — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: {{вызн2|1=пакроў (пакрывала) Божай Маці}}; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: <noinclude>«''Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам''», «''...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом''»; «''Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам''». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. На Віцебшчыне існаваў звычай пячы на свята пірог і абыходзіць з ім усе гаспадарчыя будыніны, прыкладаючы да кожнае страхі, каб буры, што пачынаюцца ад Пакрова, не разбуралі стрэхі. Прыгадаем, што абыходзілі з хлебам палеткі вясною і менавіта на Юр'я, калі зямля «адмыкаецца» ад сіл, якія скавалі яе. Юр'е і Пакроў яднаюцца між сабою тым, што з першым звязаны выган жывёлы пасля зімы, а з другім — пачатак зімавання скаціны ў хляве («''Пакрова — зарыкала ў хляве карова''»). На Пакроў трэба было закласці ў яслі корму, нават калі жывёла была сытая: «''На Пакровы дай сена карове''». Дзякуючы фанетычнай сугучнасці свята Пакрова сабрала шмат прыкмет і парадаў, звязаных з каровамі: «''Прыйшла Пакроўка — не дала малака кароўка''» (г.зн. запускаецца) або — у дачыненні да нерухавага гаспадара: «''Хто сее на Пакрове — не будзе мець чаго даць карове''». Пакроў лічыўся надзейным паказчыкам прагнозаў надвор'я на даволі аддаленыя дні і нават на цэлыя поры года: «''Калі да Пакрова дня снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу''»; «''Якое надвор'е ў дзень Пакрова, такое яно і будзе ўсю зіму да вясны''»; «''Калі да Пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ дзве нядзелі''»; «''Калі ад Пакроў да свята Усіх Святых'' ([[1.11]]) ''краты зямлю точаць, то зіма будзе снежна і марозліва''». Асабліва пільна сачылі на Пакрова за напрамкам ветру: з якога боку ён быў у гэты дзень, з таго боку ён павінен дзьмуць галоўным чынам і ў бліжэйшую зіму. Зыходзячы з таго пераканання, што поўдзень заўсёды нясе цяпло, а поўнач — холад, сцвярджалі, што паўночны пакроўскі вецер прадказвае суровую зіму, а паўднёвы — мяккую, гнілую. Калі ж з раніцы задзьме ўсходні вецер — зіма будзе маласнежная, заходні — наадварот, вельмі снежная. Прагноз на свае поспехі ці няўдачы рабілі некалі ў Барысаўскім павеце пчаляры: дажджлівы дзень Пакрова — прыкмета таго, што на наступны год пчолы збяруць багата мёду. У гэту вясельную пару хлопцы па вёсках выглядалі сабе нявест, а тыя напярэдадні Пакрова варажылі на замужжа. На Брэстчыне набіралі ў хвартух апалае лісце і пасля вытрасалі з прыполу — куды вецер панясе, туды і замуж ісці. У іншых мясцінах пяклі салёныя блінцы і перад сном з'ядалі, задумваючы, каб сасніўся і напаіў той, хто наканаваны лёсам. Як сцвярджала прыказка: «''Ад Пакрова ўжо дзеўка гатова''». З марамі пра замужжа дзяўчаты прасілі святы Пакроў пакрыць іх галаву вянком (чапцом): «''Пакравы прыйдуць — дзеўцы галаву накрыюць''». Калі ж вяселле на гэты раз абмінала хату, то «''Праходзіць Пакрова — раве дзеўка, бы карова''».<ref>Васілевіч Ул. ...</ref>
 
Радок 12 ⟶ 11:
[[en:Intercession of the Theotokos]]
[[es:Protección de la Madre de Dios]]
[[fr:Intercession de la Mère de Dieu]]
[[ja:生神女庇護祭]]
[[ru:Покров Пресвятой Богородицы]]