Глэдвін Джэб: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Хуберт Майлс Глэдвін Джэб, 1-ы Барон Глэдвін''', больш вядомы як '''Глэдвін Джэб''' (анг. Hubert Miles...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:14, 23 кастрычніка 2010

Хуберт Майлс Глэдвін Джэб, 1-ы Барон Глэдвін, больш вядомы як Глэдвін Джэб (анг. Hubert Miles Gladwyn Jebb, 1st Baron Gladwyn; 25 красавіка 1900 - 24 кастрычніка 1996) — брытанскі дыпламат, палітычны дзеяч і першы выканаўца абавязкаў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных нацый.

Выконваючы абавязкі Генеральнага сакратара ААН

Пасля Другой сусветнай вайны Джэб служыў у якасці Выканаўчага сакратара падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. З кастрычніка 1945 па люты 1946 г. ён выконваў абавязкі Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных. 2 лютага генсекам ААН быў абраны нарвежац Тругве Лі.

Пасол

Па вяртанні ў Лондан, Джэб служыў намеснікам міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Эрнэста Бевіна. У 1946-47 гады ён быў таксама дарадцам па замежных справах ААН, затым прадстаўляў Вялікабрытанію пры падпісанні Брусельскага дагавора ў 1948 годзе. У 1950-1954 гады Джэб быў паслом Злучанага Каралеўства пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, а ў 1954-1960 гады - паслом у Францыі.