Звышновая зорка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Звышновыя''' — [[зоркі]], якія характарызуюцца гіганцкімі ўспышкамі — скачкападобным павелічэннем бляску ў сотні мільёнаў разоў; крыніцы касмічных прамянёў.
 
Успышкі зорак назіраліся з глыбокай старажытнасці. Вывучэнне іх пачата [[Ціха Браге]], які апісаў успышку зоркі ў сузор'і [[Сузор'е Касіяпея|Касіяпеі]] ў [[1572]]. Звышновыя зоркі ўспыхваюць у розных галактыках прыблізна 1 раз у 360 гадоў. Пры ўспышцы звышновай яркасць яе за 10—20 сутак робіцца параўнальнай з сумарнай яркасцю ўсёй зорнай сістэмы — галактыкі, унутры якой знаходзіцца гэтая зорка. Агульная энергія, што выпрамяняецца за час успышкі, перавышае 10 [[эрг]]. Успышка адбываецца, калі зорка зыходзіць з галоўнай паслядоўнасці [[дыяграма Герцшпрунга-Рэсела|дыяграмы Герцшпрунга — Рэсела]] і ўступае ў заключны этап эвалюцыі. Да выбуху звышновай прыводзіць [[гравітацыйны калапс]]. Пасля выбуху цэнтральная частка зоркі становіцца нейтроннай зоркай, а рэчыва знешніх слаёў выкідваецца са скорасцю ў некалькі тысяч кіламетраў за секунду і ўтварае газавую туманнасць (напр., [[Крабападобная туманнасць]]). Па характары змены бляску і спектра звышновыя зоркі падзяляюць на 2 тыпы. Да 1-га тыпу адносяцца вельмі старыя зоркі (да выбуху), маса якіх параўнальная з сонечнай. Паніжэнне бляску пасля максімуму праходзіць раўнамерна, спектры складаюцца з вельмі шырокіх палос. 2-і тып: маладыя зоркі з масай у 10 разоў большай за сонечную, вялікая разнастайнасць у характары зніжэння бляску пасля максімуму, палосы ў спектрах ствараюцца выпрамяненнем атамаў Н, Не, N і інш.
 
== Літаратура ==