Галосныя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Замена выявы на вікіфікаваны шаблон, афармленне
Радок 1:
{{Галосныя}}
__NOTOC__
'''Галосны гук''': [[гук, мова|гук]] чалавечай мовы, пры ўтварэнні якога [[паветра]] свабодна праходзіць праз поласць [[рот]]а.<ref name=padh>Пд. Падгайскі.</ref>
 
[[Выява:Connor_diagram.png|right|300px350px|thumb|Дыяграма галосных  — становішча вышэйшага пункта пад'ёму языка (паводле Дж. Д. О'Конара): 1 - — пярэдняе высокае, 2 - — пярэдняе нізкае, 3 - — сярэдняе, 4 - — задняе высокае, 5 - — задняе нізкае. Злева  — рэальная спрошчаная дыяграма руху, справа  — просталінейная схема гэтай дыяграмы («кардынальная трапецыя»), якой часта карыстаюцца ў фанетыцы.<ref>Кампаноўка і нумарацыя дыяграм паводле: {{крыніцы/Падлужны Фанетыка}} С.34.</ref>]]
У акустычных адносінах галосныя гукі  — музычныя [[тон, музыка|таны]] з нязначнымі [[шум]]амі. Кожны галосны, у залежнасці ад формы, якую маюць [[рэзанатар]]ы (поласці рота і глоткі) пры яго вымаўленні, мае пэўную колькасць уласных таноў, якія называюцца ''характэрнымі танамі'' галоснага —- ''фармантамі''. Сукупнасць таноў утварае тэмбр; ім галосныя адрозніваюцца адзін ад аднаго.
 
== Агульныя ўмовы ўтварэння ==
 
[[Image:Ipa-chart-vowels_bel.jpg|thumb|300px|right|Дыяграма становішча языка і гукі МФА. Знакі, пастаўленыя парамі, азначаюць неагублены (злева) і агублены (справа) варыянты.]]
Агульныя анатама-фізіялагічныя ўмовы ўтварэння галосных: няіснасць у маўленчым апараце якіх-колечы значных перашкод, што маглі б спрыяць узнікненню фрыкацыйнага шуму; слабая паветраная плынь; напружанасць усіх органаў маўлення.
 
Крыніцай гуку пры ўтварэнні галосных з'яўляюцца перыядычныя ваганні паветра, якія ўзнікаюць у выніку дзеяння галасавых звязак. Асноўную ролю пры ўтварэнні галоcных выконваюць губы, язык, мяккае паднябенне, якія ствараюць пэўныя формы [[рэзанатар]]аў, якія і абумоўліваюць адрозненні паміж галоснымі<ref>Вядомая практычная дэманстрацыя гэтага  — падрыхтавацца вымаўляць галосны гук і пашчоўкаць па шчацэ. Узніклы гук будзе нагадваць тэмбрам спадзяваны галосны. Падлужны, С.34.</ref>.
 
== Класіфікацыя ==
Найбольш зручнай навуковай класіфікацыяй галосных гукаў прынята лічыць ''анатама-фізіялагічную'' ці ''генетычную'', заснаваную на стане артыкуляцыйных органаў.
 
Неабходнасцю пры апісанні галосных з'яўляецца апісанне становішча (форму) языка, спецыфічнага для канкрэтнага галоснага, таму што рухі языка цалкам вызначаюць форму ротавай поласці. Такая форма языка з'яўляецца крывой, часта складанай. Дзеля спрашчэння апісання ўказваюць толькі найвышэйшы пункт пад'ёму спінкі языка, што дазваляе прыблізна вызначыць і ўсю яго форму.
 
{{сюды|Рад}}
 
=== Рад галоснага ===
Найвышэйшы пункт пад'ёму языка пры артыкуляцыі можа знаходзіцца ў пярэдняй, сярэдняй, задняй частках ротавай поласці. Адпаведна, галосны можа належаць да пярэдняга, сярэдняга ці задняга раду.
 
{{сюды|Пад'ём}}
 
=== Пад'ём галоснага ===
Пры артыкуляцыі язык можа высока падымацца да паднябення, пры гэтым ніжняя сківіца апускаецца вельмі нязначна, шчыліна паміж зубамі вельмі вузкая. Галосныя, утвораныя пры такім становішчы языка, называюцца ''галоснымі верхняга пад'ёму'', часам таксама ''закрытымі'' ці ''вузкімі''.
Радок 27 ⟶ 28:
Таксама язык можа падымацца вельмі нязначна, у пар. з нейтральным становішчам, праход паміж языком і паднябеннем тады шырокі, ніжняя сківіца значна апускаецца, шчыліна паміж зубамі шырокая. Галосныя, утвораныя пры такім становішчы языка, называюцца ''галоснымі ніжняга пад'ёму'', таксама ''адкрытымі'' ці ''шырокімі''.
 
Галосныя, утвораныя пры прамежкавым пад'ёме языка  — ''галосныя сярэдняга пад'ёму''.
 
=== Дыяграма галосных ===
Кожны галосны характарызуецца дзвюмя каардынатамі вышэйшага пункту языка: месцам на гарызантальнай восі моўнага апарату (рад) і месцам на вертыкальнай восі (ступень пад'ёму, пад'ём). Даследаванні маўлення паказваюць, што ў сукупнасці для ўсіх галосных гэтыя каардынаты ў ротавай поласці займаюць пэўную зону, якую прыблізна можна прадставіць у форме эліпса ці ў больш распаўсюджанай, спрошчанай форме гэтай дыяграмы  — трапецыі [[кардынальныя галосныя|кардынальных галосных]].
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Падгайскі Л.  П.  Галосныя гукі // {{крыніцы/БелСЭ|3}} С.311.
* {{крыніцы/Падлужны Фанетыка}}
 
[[Катэгорыя:Мовазнаўства]]