Эрых Хонекер: Розніца паміж версіямі

нямецкі палітык
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эрых Хонекер''' (ням. Erich Honecker, 25 жніўня 1912, Нойнкірхен - 29 мая 1994, [[Горад Сант'яга-дэ-...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:07, 18 снежня 2010

Эрых Хонекер (ням. Erich Honecker, 25 жніўня 1912, Нойнкірхен - 29 мая 1994, Сант'яга-дэ-Чылі) — нямецкі палітычны дзеяч, шматгадовы кіраўнік Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (1971-1989 гг.), Генеральны сакратар САПГ і Дзяржсавета ГДР, Герой ГДР (1987), Герой Савецкага Саюза (1982).


Біяграфія

Хонекер нарадзіўся 25 жніўня 1912 года ў мястэчку Вибельскирхен, акруга Нойнкірхен ў вобласці Саар, у сям'і гарняка.

У 1926 годзе ўступіў у Камуністычны саюз моладзі Германіі. У 1930 годзе вучыўся ў Маскоўскай міжнароднай ленінскай школе. Прымаў удзел у будаўніцтве Магнітагорскага металургічнага камбіната ў складзе інтэрнацыянальных працоўных брыгад. У тым жа годзе ўступіў у Камуністычную партыю Германіі. Ён вярнуўся ў Нямеччыну ў 1931 г. і ў 1937 годзе быў прысуджаны да 10 гадоў зняволення ў канцлагеры. Хонекер быў вызвалены з турмы Брандэнбурга толькі ў 1945 годзе.