Малюскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
++
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 18:
| ncbi = 6447
}}
'''Малюскі''', або '''Мяккацелыя''' (''Mollusca''; ад {{lang-la|Molluscus}} «мягенькі») — [[тып, біялогія|тып]] цэламічных жывёл са спіральным драбненнем. Традыцыйна адносяць да першаснаротых жывёл. На сённяшні дзень у складзе тыпу ''Mollusca'' налічваюць больш за 150000 відаў. Малюскі асвоілі практычна ўсе асяроддзя пражывання: марскія і прэснаводнай вадаёмы, сушу. У асноўным гэта вольнажывучыя арганізмы, але таксама ў іх складзе ёсць некаторая колькасць паразітычных формаў.
 
Даўжыня ад 1,1 мм (смоўж гарацыя) да 2,5 м (трыдакна). Цела двухбакова-сіметрычнае, у большасці відаў укрыта ракавінай — двухстворкавай, спіральнай, суцэльнай ці з 8 пласцінак (у некаторых відаў рэдукаваныя). Ракавіна мае рогавы, прызматычны і перламутравы слаі. Галава (у некаторых відаў выяўлена слаба або адсутнічае) мае вочы, шчупальцы і ротавую адтуліну. Тулава ўтварае складку (мантыю), якая выдзяляе рэчывы ракавіны. Паміж мантыяй і тулавам у мантыйнай поласці знаходзяцца шчэлепы, органы хімічнага адчування, раўнавагі і інш. Мускулісты выраст брушной сценкі ўтварае нагу — орган перамяшчэння.