Размнажэнне: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дзякуючы be-x-old:Размнажэньне
(Няма розніцы)

Версія ад 22:11, 11 студзеня 2011

Размнажэнне — біялагічны працэс, з дапамогай якога ўтвараюцца новыя індывідуальныя арганізмы. Размнажэнне — фундаментальная асаблівасць усіх жывых форм. Кожны індывідуальны арганізм існуе ў выніку размнажэння.

Розныя спосабы размнажэння падпадзяляюцца на тры асноўных тыпы: бясполае, вегетатыўнае і палавое.

Пры бясполым размнажэнні арганізм утвараецца з дапамогаю аднаго арганізму, без удзелу арганізмаў таго ж самага віду. Падзел бактэрыяльнай клеткі — прыклад бясполага размнажэння.

Палавое размнажэнне патрабуе ўдзелу двух індывідумаў. Размнажэнне чалавека — прыклад палавога размнажэння.

Вонкавыя спасылкі