Дняпро: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.2) (робат Дадаем: yi:דניעפער
Радок 66:
[[Image:Ukraine dnepr at krementchug.JPG|200px|thumb|left|Днепр у Крамянчуге]]
 
У межах Беларусі даліна пераважна трапецападобная, ніжэй вусця [[Рака Сож|Сажа]] невыразная. Шырыня яе да Магілёва 0,8—3 км, ніжэй (да вусця Сажа) 5—10 км, у межах [[Палеская нізіна|Палескай нізіны]] зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Схілы даліны ўмерана стромкія і спадзістыя, вышынёй 12—35 м, парэзаныя ярамі, лагамі, далінамі прытокаў. Пойма на значным працягу ад Магілёва — двухбаковая тэраса, якая ўзвышаецца над межанным узроўнем вады на 5—8 м, шырыня яе 0,1—1 км. Ад Магілёва да Жлобіна пашыраецца да 6 км, у межах Гомельскага Палесся да 10 км. Паверхня поймы ніжэй Магілёва перасечана старыцамі, рукавамі, пратокамі і залівамі, большай часткай адкрытая і разараная. Ёсць павышаныя грывістыя ўчасткі, пясчаныя ўзгоркі і прырэчышчавыя валы.
 
Рэчышча на вялікім працягу моцназвілістае, багатае перакатамі і мелямі, найбольш выразнымі на ўчастку паміж вусцямі рэк Друць і Сож. За 9 км вышэй Оршы рака праразае граду дэвонскіх вапнякоў, утварае каля в. Прыдняпроўе так званыя Кабяляцкія парогі. Шырыня ракі 60—120 м, паміж вусцямі Бярэзіны і Сажа 0,2—0,6 км, ніжэй 0,8—1,5 км, а ў зоне падпору ад [[Кіеўскае вадасховішча|Кіеўскага вадасховішча]] 3—5 км. Дно роўнае, пясчанае, часам пясчана-жвіровае. Берагі ад спадзістых да стромкіх, на лукавінах разбураюцца, вышынёй ад 0,5 м да 10 м, у асобных месцах наладжаны берагавыя замацаванні.