Лактацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
гэта не тое ж самае, што грудное выкормліванне :)
Радок 1:
'''Лактацыя''' — гэта працэс утварэння і адводу малака з малочных залоз [[Сысуны|сысуноў]]. Лактацыя складаецца з двух фаз: [[пралактын]]авай, у працэсе якой спецыяльныя клеткі сінтэзуюць малако, і [[аксітацын]]авай, у працэсе якой малако па малочных пратоках паступае ў малочныя сінусы, дзе захоўваецца. Запускаецца і падтрымліваецца лактацыя за кошт стымулявання адчувальных нервовых канчаткаў у вобласці сасцоў і арэолаў.
#REDIRECT [[Грудное выкормліванне]]
 
У працэсе лактацыі хімічны склад малака змяняецца, прыстасоўваючыся да растучых патрэбаў дзіцяці. Акрамя таго малако мае розны хімічны склад на працягу сутак і нават на працягу аднаго сеансу кармлення. Так спачатку малако вадзяністае, амаль празрыстае, насычанае пераважна бялкамі, вугляводамі і мінеральнымі рэчывамі і прызначанае для здаволення смагі, у канцы кармлення — утрымоўвае значную колькасць тлушчаў і эфектыўна здавальняе голад.
 
== Лактацыя ў чалавека ==
 
Лактацыя ў чалавека пачынаецца вылучэннем малодзіва — вадкасці высокай энергетычнай каштоўнасці, з утрыманнем біялагічна актыўных і ахоўных фактараў, якія забяспечваюць надзейнае прыстасаванне нованароджанага дзіцяці да ўмоў новага знешняўтробнага існавання і абарону ад цэлага шэрагу інфекцый. Малодзіва з'яўляецца на позніх тэрмінах цяжарнасці ў невялікіх колькасцях (1-2 міллілітры), а пасля родаў яго ўтварэнне значна ўзрастае і з'яўляецца асноўнай ежай нованароджанага. Праз два-тры дня яго замяняе пераходнае малако, а праз два тыдні — спелае малако. Колькасць малодзіва невялікая, у сярэднім 30 міллілітраў ў суткі, але энергетычная каштоўнасць яго такая высокая, што цалкам задавальняе харчовыя патрэбнасці нованароджанага.
 
[[Катэгорыя:Фізіялогія]]
 
[[uk:Лактація]]