Дом-музей Максіма Багдановіча (Гродна): Розніца паміж версіямі
Новая старонка: '{{Музей |назва = Музей Максіма Багдановіча |sort = |арыгінал = |выява = Bahda...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 17:13, 28 студзеня 2011
Музей Максіма Багдановіча — музей у Гродна, адчынены ў 1986 годзе ў доме[1]. З 1 студзеня 1995 году музей працуе як самастойная ўстанова культуры.[2] Літаратурны аддзел быў размешчаны ў 4-х пакоях дома (плошча экспазіцыі 56 м²). Па іншых звестках сям’я Максіма Багдановіча жыла з 1892 па 1896 гг. ў адным з суседніх дамоў[3] (у 1965 годзе на доме была ўсталявана мемарыяльная шыльда).
Музей Максіма Багдановіча | |
---|---|
Заснаваны | 1986 |
Месцазнаходжанне | вул. 1-га Мая 10, Гродна, Гродзенская вобласць, Беларусь |
bagdanovichmuseum.by (бел.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да стварэння музейнай калекцыі ў Гродна прыклала руку і вядомая беларуская паэтэса Ларыса Геніюш. Былі перададзеныя нават яе вышыванкі, на якіх валошкі — кветкі, што так падабаліся Максіму. Але рарытэтны зборнік вершаў Багдановіча «Вянок» 1913 году выдання Ларыса вырашыла пакінуць у спадчыну свайму сыну Юрыю, што жыў за мяжой. Пасля смерці паэтэсы яе сын збіраўся перавезці «Вянок» у Польшчу, але пад пагрозай канфіскацыі зборніка на польскай мяжы, вырашыў пакінуць у спадчыну музея.
Экспазіцыя мае залы: партрэтная галерэя знакамітых людзей; літаратурна-грамадскі рух канца ХIХ — пачатку ХХ стагоддзяў; гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў. Ёсць чатыры мемарыяльныя пакоі: кабінет бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасцёўня, а таксама аддзел «Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае».
Дом
Драўляны дом прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральны ўваход вырашаны верандай, плоскае пакрыццё якой з’яўляецца тэрасай перад мезанінам, накрытым самастойным двухсхільным дахам. Сцены гарызантальна ашаляваны, рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з франтонамі.