Свята-Георгіеўская царква (Львоў): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат Дадаем: uk:Церква святого Георгія (Львів); касмэтычныя зьмены
Радок 1:
'''Царква святога вялікапакутніка Георгія Пераможца''' ў Львове (вул. Караленка, 3)
 
== Гісторыя будаўніцтва ==
{{Змест злева}}
[[Выява:RusCerkov_Lvov.jpg|thumb|right|200px|Руская царква ў Львове]]
Будаўніцтвам царквы Святога Георгія ў [[Львоў|Львове]] займалася Букавінская кансісторыя [[Румынская праваслаўная царква|Румынскай праваслаўнай царквы]], якая адказвала ў часы [[Аўстра-Венгерская імперыя|Аўстра-Венгерскай імперыі]] за справы ўсёй [[праваслаўе|праваслаўнай царквы]] ў [[Галіцыя|Галіцыі]]. У [[1856]] г. на вуліцы Францысканскай (зараз Караленка) ёю быў набыты значны зямельны надзел з дзвюма хатамі. У [[1895]] г. быў зацверджаны праект будаўніцтва праваслаўнага храма і царкоўнай хаты, выкананы архітэктарам [[Густаў ЗАХС|Густавам Захсам]] з [[горад Вена|Вены]].
 
[[1 верасня]] [[1897]] быў закладзены краевугольны камень пад храм і пачата яго будаўніцтва. У тым жа [[1897]] годзе быў арганізаваны будаўнічы камітэт, у які ўвайшоў у якасці царкоўнага апекуна [[Міхаіл Грушэўскі|Міхаіл Грушэўскі]], прафесар [[Львоўскі універсітэт|Львоўскага універсітэта]], вядомы ўкраінскі гісторык. Будаўніцтва ад закладання падмурка да яго поўнага завяршэння вёў архітэктар [[Вінцэнт РАЎСКІ|Вінцэнт Раўскі]]. Асвячэнне храма адбылося [[14 кастрычніка]] [[1901]] года. Унутранае ўбранне царквы святога Георгія было выканана венскімі і мясцовымі львоўскімі майстрамі. Каляровыя вітражныя вокны ў металічнай аправе для храма вырабіла і ўсталявала венская фірма "Ціролер глясмалерай анштальт". Гэтая ж фірма выканала мазаічную ўстаўку над галоўным уваходам. Чатырох'ярусны іканастас усталявалі венскія майстры: сталярную частку і разьбу іканастаса рабіў [[Карл ВОРМУНД|Карл Вормунд]], усе абразы пісаў [[Фрыдрых ШЫЛЕР|Фрыдрых Шылер]]. Эскізы поліхраміі, як і ўсяго мастацкага афармлення інтэр'еру, вырабіў венскі мастак [[Карл ЁБСТ|Карл Ёбст]], майстэрскім афармленнем кіраваў асабіста аўтар будаўнічага праекту Густаў Захс. Званы для храма адлівала фірма Карла Швабе. З сямі званоў чатыры мелі надпіс на [[румынская мова|румынскай мове]], тры - на [[украінская мова|ўкраінскай]].
 
У [[1902]] г. у храме ўсталяваны дзве ганаровыя табліцы, чаго патрабавала царкоўнае кіраўніцтва ў Чарнаўцах. Першая - у гонар 50-летняга юбілею ўсшэсця на трон аўстра-венгерскага імператара Франца-Іосіфа - на румынскай, нямецкай і ўкраінскай мовах; другая - пасля асвячэння храма - на румынскай і ўкраінскай. Абедзве табліцы вырабіў з мармура львоўскі скульптар Людвіг Тыровіч, які вырабіў да гэтага каменны пасад у храме.
Радок 35:
[[pl:Cerkiew św. Jerzego we Lwowie]]
[[ru:Церковь Святого Георгия Победоносца (Львов)]]
[[uk:Церква святого Георгія (Львів)]]