Барока: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ілюстрацыя
Радок 36:
== Беларускае барока ==
[[Выява:Mogilev_Society_of_Jesus_collegium.jpg|thumb|Езуіцкі касцёл у стылі барока, [[Магілёў]]]]
Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI — першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII — 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30 — 80-я гг. XVIII ст.). Пачатак гэтай плыні ў [[Беларусь | Беларусі]] звязаны з будаўніцтвам, намаганнямі 1-га ардыната нясвіжскага князя [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка | Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі]], першага ў [[Рэч Паспалітая | Рэчы Паспалітай]] помніка архітэктуры барока — [[КасцёлНясвіжскі езуітаўфарны укасцёл НясвіжыНайсвяцейшага |Божага Цела|касцёла езуітаў у Нясвіжы]] ў [[1584]]—[[1593]] гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта [[Джавані Марыя Бернадоні]].<ref>[http://jivebelarus.net/culture/our-eisuit-barokko.html Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока]</ref> Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідстве 3-нефавую крыжова-купальную базіліку.
Услед за езуіцкім касцёлам ў [[Нясвіж]]ы ў беларускіх гарадах і вёсках пачынаюць будавацца пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрасныя спалучэнні мусілі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця.