Аляксандр III (імператар расійскі): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KamikazeBot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: mk:Александар III (Русија)
др вікіфікацыя
Радок 41:
Шырока вядомы фразы Аляксандра II: ''У Расіі ёсць толькі два саюзніка — яе Армія і Флот!'' і ''Калі рускі імператар вудзіць рыбу, Еўропа можа пачакаць''.
 
Знешнасцю, характарам, звычкамі і самім складам розуму Аляксандр III мала пахадзіў на свайго бацьку. Імператар адрозніваўся вялізным ростам. У юнацтве ён валодаў выключнай сілай — пальцамі хіліў манеты і ламаў падковы, з гадамі зрабіўся тучным і грувасткім. Прыдворны этыкет і цырыманіял пры Аляксандры сталі значна прасцей. Ён моцна скараціў штат [[Міністэрства Імператарскага Двара|міністэрства двара]], паменшыў лік слугаў і ўвёў строгі нагляд за выдаткоўваннем грошай. Дарагія замежныя віна былі замененыя крымскімі і каўказскімі, а лік балаў абмежаваны чатырма ў год. Разам з тым вялізныя грошы расходваліся на набыццё прадметаў мастацтва.
 
Імператар горача захапляўся паляваннем і рыбалкай. Часта ўлетку царская сям'я з'яжджала ў фінскія [[шхеры]]. Тут, сярод маляўнічай паўдзікай прыроды, у лабірынтах шматлікіх астравоў і каналаў, вызваленая ад палацавага этыкету, царская сям'я адчувала сябе звычайнай і шчаслівай сям'ёй, прысвячаючы вялікую частку часу працяглым шпацырам, рыбалцы і катанню на лодках. Любімым месцам палявання імператара была [[Белавежская пушча]]. Часам імператарская сям'я замест адпачынку ў шхерах з'яжджала ў Польшчу ў Ловічэскае княства, і там займалася паляваннем.