Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры''' ''(БІГіК)''  — культурна-асветная арганізацыя ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Дзейнічала з чэрвеня [[1926]] да [[4 снежня]] [[1936]]  г.
 
БІГіК створаны ў [[Варшава|Варшаве]] і [[Вільня|Вільні]] дзеячамі [[Беларускі сялянскі саюз|Беларускага сялянскага саюза]] і [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1917|Беларускай хрысціянскай дэмакратыі]]. Арганізатарамі і кіраўнікамі былі [[Адам Іосіфавіч Більдзюкевіч|А. І.  Більдзюкевіч]], Гальяшэвіч, [[Адам Станкевіч|А. Станкевіч]], [[Аляксей Васільевіч Назарэўскі|А. В.  Назарэўскі]], [[Васіль Цімафеевіч Рагуля|В. Ц.  Рагуля]], [[Вячаслаў Васілевіч Багдановіч|В. В.  Багдановіч]], [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|А. М.  Уласаў]].
 
Асноўная мэта — арганізацыя культурна-асветніцкай працы і гаспадарчай дзейнасці праз стварэнне бібліятэк, клубаў, сельскагаспадарчых кааператываў, забеспячэнне сялян сельскагаспадарчай тэхнікай і пашырэнне сельскагаспадарчых ведаў. Адначасова, ідучы за [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1917|БХД]] і [[Беларускі сялянскі саюз|БСС]], вёў агітацыю супраць уплыву [[Камуністычная партыя Заходняй Беларусі|КПЗБ]]. У сярэдзіне [[1927]]  г. БІГіК налічваў 52 гурткі.
 
Дзейнасць БІГіК асабліва актывізавалася ў [[1931]] - [[1934]]  гг., калі польскія ўлады ліквідавалі нацыянал-вызваленчыя арганізацыі [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]] і [["Змагання"]], значна абмежавалі [[Таварыства беларускай школы]]. У [[1934]] - [[1935]]  гг. БІГіК налічваў больш за 80 гурткоў, якія аб'ядноўвалі каля 1,2 тыс. членаў, пераважна каталіцкага веравызнання. Гурткі БІГіК дзейнічалі ў [[Віленскі павет|Віленскім]], [[Браслаўскі павет|Браслаўскім]], [[Дзісенскі пвает|Дзісенскім]], [[Вілейскі павет|Вілейскім]], [[Ашмянскі пвает|Ашмянскім]], [[Лідскі павет|Лідскім]] і [[Баранавіцкі пвает|Баранавіцкім]] паветах. БІГіК дзейнічаў пад кіраўніцтвам БХД, ператворанай у [[1934]]  г. у Беларускае нацыянальнае аб'яднанне (БНА). У пачатку [[1936]]  г. ва ўмовах узмацнення барацьбы за стварэнне антыфашысцкага народнага фронту па прапанове Галоўнай управы ТБШ (ініцыятыва ЦК КПЗБ) БІГіК выступіў супольна з ТБШ за адкрыццё беларускіх школ і ажыццяўленне іншых нацыянальных патрабаванняў. Аднак шырокага супрацоўніцтва гэтых арганізацый не адбылося. Забаронены польскімі ўладамі.
 
== Літаратура ==
* Палуян У. А.  Беларуская сялянска-работніцкая грамада / Акадэмія навук БССР, Інстытут гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1967. — 233 с.
* Политические партии в Польше, Западной Белоруссии и Западной Украине / С.Скульский [и другие]; Белорусская академия наук, Комиссия по изучению Западной Белоруссии; Под общей редакцией С.Скульского. — Мн., 1935. — 333 с.
* Полуян В. А.  Революционно-демократическое движение в Западной Белоруссии (1927 – 1939 1927—1939 гг.) / В. А. Полуян; Академия наук БССР, Институт истории. — Мн.: Наука и техника, 1978.
* Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921 – 1939 1921—1939 гг.) / [А.  Н.  Мацко и др.]; Институт истории партии при ЦК КПБ ― филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Минск : Беларусь, 1966. — 401, [2] с., [8] л. ил.
 
{{пачатак артыкулу}}