Жывапіс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя
→‎Крыніцы: дапаўненне
Радок 7:
==Жывапіс у Беларусі==
На [[Беларусь|Беларусі]] жывапіс як самастойны від мастацтва пачаў фарміравацца ў 11–12 ст. Развіваўся пад значным уплывам [[Візантыя|візантыйскага]] выяўленчага мастацтва (фрэскі Полацкай Спаса-Ефрасіннеўскай царквы і інш.). У 16–18 ст. меў месца росквіт партрэтнага жанру (напр., партрэты князёў, мітрапалітаў і інш.). На працягу 18–19 ст. у беларускім жывапісе праявіліся рысы класіцызму, рэалізму, рамантызму (творы І. Аляшкевіча, В. Ваньковіча, Я. Дамеля, Я. Сухадольскага). Патрыятычныя ідэі, сацыяльныя матывы адлюстраваліся ў блізкай да рэалізму творчасці К. Альхімовіча (карціны «На этапе», «Пахаванне Гедзіміна»), Н. Селівановіча («Салдат з хлопчыкам»), Я. Сухадольскага («Бітва пры Грунвальдзе») і інш. У пачатку 20 ст. творчасць [[Марк Шагал|М. Шагала]] і [[К. Малевіч]]а паклала пачатак мастацтву авангарда ў Віцебску. Традыцыі нацыянальнай гісторыі і культуры знайшлі адлюстраванне ў творчасці Я. Драздовіча, М Філіповіча, П. Сергіевіча, М. Сеўрука і інш. На працягу [[1950-я|1950]]—[[1980-я|80-х]] гадоў галоўную тэматычную лінію беларускага жывапісу складала асэнсаванне сутнасці і наступстваў былой [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|вайны]] (партызанскі цыкл і серыя «Лічбы на сэрцы» М. Савіцкага, «3 ліпеня 1944 года» В. Волкава, «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» І. Ахрэмчыка, «Партызаны ў разведцы» Я. Ціхановіча і інш.). З [[1960-я|1960-х]] гадоў у жывапісе пераважалі абагульненасць форм, сімвалічнасць і манументальнасць вобразаў, т.зв. «суровы стыль» (творы М. Савіцкага, У. Стальмашонка, Г. Вашчанкі, В. Ткачова і інш.). Важнае месца ў жывапісе займала тэма духоўнай і гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі («Кастусь Каліноўскі» А. Гугеля і Р. Кудрэвіч, творы Л. Шчамялёва, А. Марачкіна, Г. Вашчанкі і інш.) У 1970–90-я гады ў жывапісе актывізаваліся творчыя пошукі, эксперыменты мастакоў, пашырыўся абстрактна-асацыятыўны метад, узмацнілася мастацкая экспрэсія (творы А. Ксяндзова, В. Альшэўскага, Ф. Янушкевіча, Р. Заслонава, А. Задорына і інш.), ускладнілася выяўленчая мова манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
== Гл. таксама ==
==Крыніцы==
 
Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э.С. Дубянецкі; Маст. А.А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6
* [[Зграфіта]]
 
== Крыніцы ==
Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э. С.  Дубянецкі; Маст. А. А.  Глекаў.  — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6
 
[[Катэгорыя:Жывапіс| ]]