Чарнігаўскае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др New page: '''ЧАРНІГАЎСКАЕ КНЯСТВА''', адна з найбольш буйных і моцных зямель Русі ў XI-XIII ст. Галоўны удзе...
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''ЧАРНІГАЎСКАЕ КНЯСТВА''', адна з найбольш буйных і моцных зямель [[Русь|Русі]] ў [[XI]]-[[XIII]] ст. Галоўны удзел Чарнігаўскай зямлі ў [[XII]]-[[XIV]] ст. Сталіца - [[Чарнігаў]].
 
Як асобная буйная адміністрацыйная адзінка Русі вылучылася ўжо ў X ст., але кіравалася кіеўскімі ваяводамі. Першапачаткова утварылася ў асноўным на землях [[Севяране|севяран]] на левым беразе [[Wp/be/Днепр (рака)|Дняпра]] у [[Рачны басейн|басейне]] рэк [[Дзясна (рака)|Дзясна]] і [[Сейм (рака)|Сейм]], пазней пашырылася на землі [[Радзімічы|радзімічаў]], [[Вяцічы|вяцічаў]] і [[Дрыгавічы|дрыгавічаў]]. У 1024-1036, пасля падзелу Русі паміж Яраславам і Мсціславам Уладзіміравічамі, пераутварылася ў асобны ўдзел улучаючы ў сябе ўсю левабярэжную Русь, у т.л. [[Мурамска-Разанскую зямлю]], Смаленск, Пераяслаў і Тмутаракань. У 1036-1054 ў валоданні Яраслава, а пасля яго смерці перайшла ва ўдзел да яго сына Святаслава, хоць і ў значна паменшаным памеры. Пасля смерці Святаслава некаторы час была ў валоданні розных князёў, у т.л. Уладзіміра Манамаха. Па рашэнні Любецкага з’езду 1097 перайшла ў валоданне сыноў Святаслава – Алега і Даніла, далей была ў валаданні іх нашчадкаў - Ольгавічаў. З гэтага ж часу пачынаецца драбленне Ч.з. на ўдзелы. Напачатку вылучыліся: ўласна Чарнігаўскае княства як галоўны ўдзел і Ноўгарад-Северскае, Мурамска-Разанскае княствы, якія ў сваю чаргу падрабіліся. Значнымі гарадамі былі [[Ноўгарад-Северскі]], [[Старадуб]], [[Бранск]], [[Пуціўль]], [[Курск]], [[Любеч]], [[Глухаў]], [[Слуцк]], [[Клецк]], [[Чачэрск]] і [[Гомель]].