Мікола Равенскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Amirobot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат Дадаем: uk:Микола Равєнскі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1='''Мікола}} {{вызн|1=Равенскі}}(Мікалай Якаўлевіч) РАВЕНСКІ''' ([[5 снежня]] [[1886]], маёнт. Капланцы Ігуменскага пав., цяпер [[Бярэзінскі раён]] Мінскай вобл. — [[9 сакавіка]] [[1953]], Лювен, [[Бельгія]]), — беларускі кампазітар, дырыжор, музычны крытык. Напісаў музыку да многіх вершаў беларускіх паэтаў, м.інш. аўтар музыкі да гімну [[Н. Арсеннева]]й «Магутны Божа», кампанаваў рэлігійную музыку. У канцы жыцця кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Бельгіі (на гэтай пасадзе яго змяніў [[Канстанцін Кіслы]]), з ім даў многа канцэртаў у краінах Заходняй Еўропы.
 
==Біяграфічныя звесткі==
{{літ|1=|Календарыюм // Czasopis № 12/2006|Від=Б}}
Вучыўся на рэгенцкіх курсах у [[Масква|Маскве]] і [[Пецярбург]]у (1913-15), скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). Працаваў рэгентам і настаўнікам спеваў у г. [[Навагрудак]]. 3 1919 у [[Мінск]]у, кіраўнік хору пры Беларускім рабочым клубе, хормайстар гарадскога тэатра. 3 1930 выкладаў у музычным тэхнікуме, Беларускай кансерваторыі. Падчас нацысцкай акупацыі рэгент царкоўнага хору ў г. [[горад Чэрвень|Чэрвень (Ігумен)]]. 3 1944 у Германіі, з 1950 у Бельгіі, у Лювенскім універсітэце стварыў студэнцкі ансамбль беларускай музыкі.
 
==Творчасць==
Аўтар апрацовак беларускіх народных песень і песень на вершы [[М. Багдановіч]]а («Слуцкія ткачыхі» і інш.), Я. Купалы, [[Я. Колас]]а («Мой родны кут», «Край наш бедны» і інш.), К. Буйло (гістарычная сюіта «Курган» паводле аднайменнага верша), Ц. Гартнага, З. Бядулі, якія часткова ўвайшлі ў яго «Зборнік песень з нотамі» (1922), беларускай оперы «Браніслава» (лібрэта [[У. Дубоўка|У. Дубоўкі]]; не завершана), беларускай аперэты «Залёты» (паводле В. Дуніна-Марцінкевіча), музыкі на тэксты царкоўных малітваў, у т.л. «Магутны Божа» (на словы [[Н. Арсеннева]]й). Кампанаваў рэлігійную музыку. Падрыхтаваў працу «Характэрныя рысы беларускай народнай песні» (засталася ў рукапісе).
 
У канцы жыцця кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Бельгіі (на гэтай пасадзе яго змяніў [[Канстанцін Кіслы]]), з ім даў многа канцэртаў у краінах Заходняй Еўропы.
 
==Бібліяграфія==
*Жыцьцяпіс // Спадчына. 2000. №4.
 
==Літаратура==
*Дубоўка У. Беларускі кампазітар Мікола Равенскі // Узвышша. 1928. №3;
*Адамовіч А. Лірнік краіны ветлай: (3 успамінаў пра Міколу Равенскага) // Бел. моладзь. 1961. №12; 1962. № 1. 3, 4, 6; 1963. №17;
*Мдзівані Т., Сергіенка Р. Кампазітары Беларусі, Мн., 1997;
*Скорабагатааў В. Зайгралі спадчынныя куранты. Мн., 1998;
*Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мн.; Мюнхен, 1999;
{{літ|1=|*Календарыюм // Czasopis № 12/2006|Від=Б}}.
 
{{DEFAULTSORT:Равенскі Мікола}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Кампазітары]]
 
[[be-x-old:Мікола Равенскі]]