Кіеўская Русь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Аб'яднаўчыя тэндэнцыі славян выходзілі за межы племянных княжанняў. Наўгародскія славены і крывічы разам з фінскім племем весь стварылі паўночны саюз княжанняў. Аналагічны працэс на базе княжання палян адбыўся ў сярэднім Падняпроўі.
 
[[File:Russkaya pravda razvorot.jpg|thumb|Старонка з кароткай рэдакцыі "Рускай праўды"]]
Каля 850 ва Усходняй Еўропе з'явіліся [[варагі]], якія, паводле летапіснага падання, называліся руссю (адсюль назва дзяржавы — Русь). Іх з'яўленне не мела вырашальнага значэння для ўзнікнення Кіеўскай Русі, але паскорыла яго. Паўночны саюз княжанняў у [[862]] запрасіў правіць у Ноўгарадзе варага [[Рурык]]а. Яго пераемнік варажскі князь [[Алег]] (879-912) авалодаў у [[882]] Кіевам, забіўшы князёў [[Аскольд]]а і Дзіра, пашырыў уладу на многія ўсходнеславянскія і некаторыя неславянскія плямёны. Князь Ігар (912- 945) ажыццявіў 2 паходы (у 941 і 944) на Царград ([[Канстанцінопаль]]), у 943 — на Каўказ. У 945 яго забілі драўляне, якія паўсталі супраць збірання празмернай даніны. Удава Ігара [[Вольга, княгіня Кіеўская]] (945-964) у [[956]] жорстка расправілася з драўлянамі, аднак устанавіла нормы даніны, час і месцы (пагосты) яе збору. Сын Ігара і Вольгі князь [[Святаслаў Ігаравіч]] (964-972) значна пашырыў межы дзяржавы, разграміў [[Хазарскі каганат]], Булгарыю Волжска-Камскую, перамог ясаў і касогаў, далучыў да Кіеўскай Русі вяцічаў.