Альберт Францавіч Паўловіч: Розніца паміж версіямі

др
лінк
(Новая старонка: ''''Альберт Францавіч ПАЎЛОВІЧ''' (11.11.1875, Мінск17.3.1951) — беларускі паэт-гумарыст, ...')
 
др (лінк)
Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча ў Мінску (1894). Працаваў ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі. Жыў у Мінску. 3 1932 у [[Масква|Маскве]], на Урале, з 1945 у [[Курск]]у.
 
Літаратурную дзейнасць пачаў у канцы ХІХ ст., у беларускім друку выступіў у 1907 (газета [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]]). Друкаваўся ў альманаху «Маладая Беларусь», часопісе [[Лучынка (1914)|«Лучынка»]] і інш. Выдаў зборнік вершаў «Снапок» (1910), драму «Васількі» (1919). У лірычных вершах гучалі патрыятычныя матывы. Творчасць А. Паўловіча цесна звязана з фальклорам. Найбольш вядомымі і папулярнымі былі яго вершаваныя гумарыстычныя апавяданні, жартоўныя сцэнкі, пераказы беларускіх народных анекдотаў («Пан і акуляры», «Ракі», «Шчодрая ахвяра», «Маладая гаспадынька» і інш.). Аўтар артыкулаў «Забытае» (да гісторыі тэксту «Гутаркі Даніаы са Сцяпанам», 1925), «Сялянка» В. Дуніна-Марцінкевіча на мінскай сцэне» (1929). На беларускую мову перакладаў творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі. Займаўся жывапісам, вышываў дываны.
 
==Выбраная бібліяграфія==