Альпінарый: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Альпінарый у батанічным садзе ([[Кракаў, 2006)]] '''Альпінарый''' ...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Альпінарый''' (камяністы сад, альпійская горка) — дэкаратыўная кампазіцыя, якая фарміруецца з [[камень|камянёў]], кветак і нізкарослых [[куст]]оў.
 
Камень падкрэслівае прыгажосць раслін, таму ад яго памераў, формы і колеру залежыць дэкаратыўнасць усёй горкі. Могуць выкарыстоўвацца рознапамерныя камяні — ад невялікіх да буйных; для аматарскіх горак іх звычайна бяруць масай 15-30 кг, звычайнаяк правіла адной пароды і тэкстуры. Каменная кампазіцыя можа стварацца як з аднолькавых (буйных або сярэдніх), так і з розных па велічыні камянёў. Пры ўкладцы іх імкнуцца размясціць натуральна, "пад прыроду", як бы імітуючы горны ландшафт: нагрувашчваючы адзін на адзін, паасобку і групамі. Звычайна пад такі сад адводзяць месца ў некалькі квадратных метраў свабоднай формы.
 
Будуюць камяністы сад у наступнай паслядоўнасці. Па пазначаным контуры выбіраюць глебу на глыбіню 30-35 см. На суглінках і цяжкіх глебах на дно катлаваны насыпаюць жвір або друз (каля 10-15 см), на пераўвільготненых — да 20 см, на лёгкіх (пясчаных) глебах дно высцілаюць слоем суглінку (10-15 см). Потым у катлаван і ўверх да пажаданай вышыні альпійскай горкі насыпаюць урадлівую (2 часткі лісцевай, 2 тарфяной, 1 перапрэлай дзярновай зямлі і 0,5 часткі пяску). Калі вышыня горкі перавышаше 60 см, катлаван не капаюць, бо для развіцця каранёў раслін досыць глыбіні насыпной зямлі. Потым па паверхні насыпнога грунту раскладваюць камяні так, каб яны не выглядалі штучнымі ўтварэннямі і паміж імі заставаліся дастатковыя прасветы для пасадкі розных раслін.