Нічыпар Еўдакімавіч Пашкевіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Нічыпар Пашкевіч''' ({{ДН|12.|12.[[|1924]]}}, в. Фелістава [[Талачынскі раён|Талачынскага раёна]] Віцебскай вобласці — 2003) — беларускі літаратуразнаўца, журналіст.
 
Нічыпар Пашкевіч нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1939 г. паступіў у Менскую педагагічную навучальню. Вучобу перапыніла Вялікая Айчынная вайна. У 1942 г. уступіў у партызанскі атрад імя Катоўскага брыгады «Гроза», якая дзейнічала ў Талачынскім раёне. Быў байцом, памочнікам камісара атрада па камсамолу, камісарам атрада. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам талачынскай раённай газеты «Чырвоны хлебароб», а з 1945 г. — загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы». У 1946—1948 гг. вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Загадваў аддзелам у газеце «Віцебскі рабочы». У 1951 г. скончыў завочна гістарычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працаваў у газеце «Звязда» загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі (1951—1956). У 1960 г. скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (Масква). У 1960—1961 гг. — рэдактар аддзела культуры і быту «Экономической газеты», у 1961—1969 гг. — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1969—1972 гг. рэдактар газеты «Правда» па аддзелу прэсы, крытыкі і бібліяграфіі. З 1972 г. — першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Литературное обозрение», з 1974 г. — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1976 г. — рэктар Менскага інстытута культуры. У 1979—1987 гг. — галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1958 г.