Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар бернардзінцаў (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Архітэктура: вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 61:
== Архітэктура ==
[[Выява:Belarus-Hrodna-Church of Discovery of the Holy Cross.jpg|thumb|Інтэр'ер касцёла]]
Касцёл уяўляе сабой трох[[неф]]авую шасцiслуповую [[базiлiка|базiлiку]] з вялікай паўцыркульнай [[апсiда]]й i дзвюма [[сакрысція]]мі. У аснову пабудовы храма пакладзена кампазіцыя рымскага езуіцкага касцёла [[Іль Джэзу]]. Цэнтральны неф накрыты двухсхiльным, бакавыя — аднасхiльнымі дахамi. У архiтэктуры касцёла спалучаюцца стылявыя элементы [[готыка|готыкi]], [[рэнесанс]]у i [[барока]]. Галоўны фасад дэкарыраваны развітым [[антаблемент]]ам, [[пілястра]]мі [[карынфскі ордэрордар|карынфскага ордэраордара]], арачнымі [[ніша]]мі і завершаны трохвугольным [[франтон]]ам. Сцены бакавых фасадаў члянёны пілястрамі і спаранымі арачнымі вокнамі. Цэнтральны неф аддзелены ад бакавых шасцю апорнымі слупамі. Нефы перакрыты крыжовымі [[скляпенні|скляпеннямі]]. У [[1788]] г. аздоба iнтэр'ера дапоўнена [[жывапiс]]ам, [[разьба|разьбой]] па дрэве, [[чыгун]]ным i [[бронза]]вым [[лiццё]]м, стукавым [[арнамент]]ам, [[скульптура]]й. Скляпеннi крыжовыя на падпружных арках, распісаных у тэхнiцы [[грызайль]]. Плафон з фрэскавымі кампазіцыямі. У нішах аркатурнага пояса на паўднёвай сцяне цэнтральнага нефа выявы [[12 апосталаў]], на паўночнай — 12 дзеячаў [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Кампазіцыя «Ушэсце Хрыста» размешчана на [[тымпан]]е арачнага перакрыцця цэнтральнага нефа. Каля паўночнага нефа [[амбон]] у стылі [[класіцызм]]у, дэкарыраваны лісцем [[акант]]а і чатырма авальнымі [[медальён]]амі з выявамі [[евангелісты|евангелістаў]]. Дзверы і сцены [[прытвор]]а выкананы з ажурнага каванага металу. Над прытворам [[хоры]] з [[арган]]ам, дэкарыраваным разьбой па дрэве. У кампазіцыі ўсіх 14 алтароў выкарыстаны элементы карынфскага ордэраордара, скульптура, алтарныя карціны. Асаблівую мастацкую каштоўнасць маюць скульптурныя і [[гарэльеф]]ныя стукавыя кампазіцыі Ларэтанскай капэлы, выкананыя ў стылі рэнесансу. Трох'ярусны галоўны алтар драўляны, аздоблены стукавай скульптурай і арнаментам.
 
Аздабленне ў большасцi выканана мастакамі [[Антонi Грушэцкi|Антонiем Грушэцкiм]] і [[Піліпка Міхалкевіч|П. Міхалкевіч]].<ref>http://www.radzima.org/ru/pub/1490_p</ref>.