Дудка беларуская: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '== Дудка беларуская == У 1891 годзе пры дапамозе свайго вернага сябра Яна Карловіча [[Франц...'
 
Радок 3:
У [[1891]] годзе пры дапамозе свайго вернага сябра [[Яна Карловіча]] [[Францішак Багушэвіч]] надрукаваў першую кніжку вершаў [["Дудка беларуская"]] (пад псеўданімам [[Мацей Бурачок]]). У тым жа выдавецтве ў [[Кракаве]] ў [[1892]] годзе вайшла яго рэалістычная навелла [["Тралялёначка"]].
 
"Дудка беларуская" - вяршыня развіцця беларускай літаратуры ХІХ ст. Яе выхад у свет быў нечаканы, як выбух, быў менавіта мастацкім першаадкрыццём беларускага працоўнага мужыка, народа, бо ў парэформенны час, у канцы ХІХ ст., ніхто ўжо не памятаў пра [[П. БагрымаБагрым]]а, не быў шырока вядомы і [[Я. Баршчэўскі]].
 
Зборнік "Дудак беларуская" адкрываецца [["Прадмовай"]], якая па-свойму патрыятычнаму пафасу нагадвае агітацыйна-публіцыстычныя артыкулы [[К. Каліноўскі|К. Каліноўскага]] ў паўстанцкай газеце [["Мужыцкая праўда"]]. У яе аснове праблема гістарычнага лёсу беларускага народа, развіцця яго мовы і культуры. На думку Багушэвіча, сапраўдным носьбітам нацыянальнага пачатку з'яўляецца працоўная, сялянская маса - [[народ]], аб'яднаны не толькі духоўнай ці эпічнай супольнасцю, як сцвярджалі прыхільнікі рамантычнай самабытнасці, але і адзінствам нацыянальна-вызваленчых мэт.
 
У "Прадмове" Францішак Багушэвіч настойліва пепраконвае свайго адрасата (нaрод), што яны - беларусы, што іх радзіма - [[Беларусь]], каб заўсёды і перад усімі кожны годна нёс прыналежнасць да яе, каб адчуваў сябе сынам свайго народа. Імкненне давесці чытачам, што яны менавіта беларусы, што так павінны сябе адчуваць і называць, падкрэсліваецца назваю зборніка. у назве ёсць слова "беларускі", якое займае інверсійнае становішча да назоўніка, чым падкрэсліваецца яго значнасць. пісьменнік звяртаецца да сваіх сучаснікаў, а праз стогоддзі і да нас з заклікам-маленнем: "Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі!"
Радок 16:
Устаноўка на вуснае бытаване твораў Багушэвіча, іх сувязь з ананімнымі народнымі "гутаркамі, вершаванымі апавяданнямі і [[быліцамі]] прыкметная ў характары вобразнага ўвасаблення, паэтычных сродкаў, манеры развіцця сюжэта. Характэрны ў гэтых адносінах праграмны дл ўсяго зборніка "Дудка беларуская" верш "Дурны мужык, як варона".
 
Творы, знешне простыя і непрэцэнтыёзныя па форме, характарызуецца выключнай жыццёвай пераканаўчасцю, рэалістычнай глыбінёй і дзейснасцю. Негледзячы на выразную сувязь з традыцыямі вуснай [[паэзія|паэзіі]], Францішак Багушэвіч паспяхова пераадольвае аднабаковасць фальклорнай тыпізацыі, імкнецца да [[індывідуалізацыі]] мастацкага вобраза.
 
Такім чынам, у зборніку "Дудка беларуская" ў цэлым пераважае аспект сацыяльна-бытавога паказу жыцця, асноўным жа ў яго ідэйным гучанні было асуджэнне сацыяльнай няроўнасці і парадкаў, якія зрабілі мужыка бяспраўным. Гэта зборнік выключна сацыяльны, і адзінкавымі вершамі выходзіць ён з тэм сацыяльна-бытавых (вершамі "Мая хата", "Хрэсьбіны Мацюка" - у патрыятычную тэматыку, вершам "Праўда" - у сацыяльна-філасофскую, "З кірмашу" - у любоўную). Чарговай задачай мастака было, такім чынам, пераадоленне толькі сацыяльна-бытавога аспекту паказу жыцця, на якое менавіта і арыентаваўся Ф. Багушэвіч.