Дзяржава тараскаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
Найбольш карыснай з этнагістарычных крыніц з'яўляецца «Паведамленне з Мічаакан» (es: Relación de Michoacán), якое склаў каля [[1540]] францысканскі святар Фрай Хераніма дэ Акала. Гэты дакумент змяшчае пераклады і пераказы хронік дзяржавы тараскаў, запісаныя са слоў мясцовай шляхты. У дакуменце падрабязна апісваецца не толькі гісторыя дзяржавы, але таксама рэлігія і грамадскі лад. На жаль, першая частка дакумента захавалася толькі часткова. Сярод іншых крыніц можна згадаць шэраг кароткіх ілюстраваных рукапісаў, з якіх найбольш вядомай з'яўляецца ''Lienzo de Jucutacuto''.
 
== Заснаванне і пашырэнне ==
Познекласічны перыяд месаамерыканскай храналогіі на берагах возера Пацкуара пасяліліся як мінімум два народы, не роднасныя пурэеча: носьбіты мовы науатль - у Харакуара, і некаторыя чычымекскія культуры - на паўночных берагах.
 
Згодна з «Паведамленнем з Мічаакан», правадыр-прарок народа пурэпеча, якога звалі Тарыакуры, вырашыў аб'яднаць абшчыны, якія пражывалі на берагах Пацкуара, у адзіную моцную дзяржаву. Каля 1300 г. ён распачаў першы заваявальны паход, і прызначыў сваіх сыноў Хірыпана і Тангашаана (Тангашуана) кіраўнікамі гарадоў Іўатцыё і Цынцунцана адпаведна, а сам кіраваў у Пацкуары. Пасля смерці Тарыакуры (каля 1350), яго дынастыя кантралявала ўсе буйныя цэнтры вакол возера Пацкуара. Яго сын Ірыпан (Hiripan) працягнуў экспансію ў раён возера Куітцэа.
 
Ірыпан, а пазней яго брат Тангашуан I пачалі насаджаць сістэму даніны і кансалідаваць сваю імперыю. Яны стварылі развітую сістэму бюракратыі і падзялілі паміж прадстаўнікамі шляхты вобласці імперыі і права на збор падаткаў. У наступныя гады ў дзяржаву былі ўключаныя спачатку горныя рэгіёны (Сьера-Тараска), затым рэгіён каля ракі Бальсас.
 
У гады праўлення каконці Цыцыпандакуарэ адбылося заваёва некалькіх рэгіёнаў, якія, аднак, былі ізноў страчаныя ў выніку нападу ацтэкаў. У 1460 дзяржава тараскаў дасягнула ўзбярэжжа Ціхага акіяна ў раёне цяперашняга горада Сакатула (Zacatula), распаўсюдзілася да даліны Талука, а ў паўночнай частцы дасягнула тэрыторыі цяперашняга штата Гуанахуата. У 1470-я гг. ацтэкі пад кіраўніцтвам Ашаякатля захапілі шэраг прыгранічных тараскавых гарадоў і ўшчыльную падышлі да цэнтра дзяржавы, аднак у рэшце рэшт былі разгромленыя. Досвед гэтай вайны прымусіў кіраўніка Тараска яшчэ больш умацаваць мяжу з ацтэкамі шляхам збудаванні ваенных цэнтраў. Ён таксама дазволіў родам атом і матлацынка, якіх ацтэкі выгналі з родных зямель, пасяліцца на прыгранічных тэрыторыях пры ўмове, што тыя будуць прымаць удзел у абароне тарасксавых зямель. Пачынаючы з 1480 ацтэкскі кіраўнік Аўіцотль ўзмацніў барацьбу з тараскамі. У нападах на землі тараскаў ўдзельнічалі і іншыя народы - саюзнікі ацтэкаў - такія, як матлацінка, чонталі і куітлатэкі. Тараскі на чале з каконці Суангуа адбілі атакі, аднак пашырэнне дзяржавы тараскаў затармазілася да прыбыцця іспанцаў праз два гады пасля прыходу да ўлады апошняга з кіраўнікоў незалежнай дзяржавы тараскаў, Тангашуана II.
== Літаратура ==
* {{cite book |author=Covarrubias, Miguel|year=1957|title=Indian Art of Mexico and Central America|publisher=Alfred A. Knopf|location=New York}}