Фіва (спадарожнік): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Фіва''' — натуральны спадарожнік Юпітэра, чацвёр...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:10, 10 ліпеня 2011

Фіва — натуральны спадарожнік Юпітэра, чацвёрты па адлегласці ад планеты. Быў адкрыты Стывенам Сінатам на пробных фотаздымках космасу з Вояджэр-1, зробленых 5 сакавіка 1979 года, і атрымаў папярэднюю назву S/1979 J 2. Пазней, ён быў знойдзены на здымках, датаваных раннім лікам - 27 лютага 1979. У 1983 годзе быў афіцыйна названы ў гонар міфалагічнай німфы Фівы, якая была дачкой рачнога цара Асопа і палюбоўніцай Зеўса (грэчаскі эквівалент Юпітэра).