Нябесная сфера: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др +
Радок 1:
[[File:Meridiano.svg|thumb|Нябесная сфера з асноўнымі пунктамі і лініямі]]
'''Нябесная сфера''' — уяўная сфера з адвольным [[радыус]]ам, цэнтр якой у залежнасці ад умоў задачы можа знаходзіцца ў пэўным пункце прасторы. Цэнтрам можа быць месца назіранняў, цэнтр [[Зямля|Зямлі]] ці [[Сонца]]. Паняцце нябеснай сферы выкарыстоўваецца дзеля вуглавых вылічэнняў, вывучэння ўзаемнага размяшчэння і руху нябесных целаў.
 
'''Плоскасць матэматычнага гарызонту''' праходзіць цераз цэнтр нябеснай сферы перпендыкулярна адвесу і падзяляе яе на бачную і нябачную паўсферы.
 
'''Вертыкальная лінія''' — [[прамая]], што праходзіць цераз цэнтр нябеснай сферы і супадае па накірунку з адвесам у пункце назіранняў. Яна перасякае нябесную сферу ў двух пунктах; верхні пункт завецца ''[[зеніт]]ам'', ніжні — ''[[надзір]]ам''.