Фідэль Кастра: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і заможнага землеўладальніка. У [[1949]] скончыў юрыдычны факультэт [[Гаванскі універсітэтўніверсітэт|Гаванскага універсітэтаўніверсітэта]], атрымаў ступень доктара права. Некаторы час займаўся адвакацкай дзейнасцю. У пачатку 1950-ых гадоў уступіў у Партыю кубінскага народа («Артадоксы»). У [[1952]] быў высунуты ад гэтай партыі ў дэпутаты Нацыянальнага кангрэса Кубы, аднак выбары не адбыліся ў сувязі з дзяржаўным пераваротам, ажыццёўленым у сакавіку [[1952]] рэакцыйнай праамерыканскай вайсковай элітай пад кіраўніцтвам генерала Р. Батыста, і ўсталяваннем [[дыктатура|дыктатуры]]. У ходзе барацьбы супраць дыктатуры партыя «Артадоксаў» паступова развалілася.
 
Фідэлю Кастра ўдалося аб'яднаць невялікую групу былых сяброў партыі, якая пачала падрыхтоўку да звяржэння дыктатуры Батысты. [[26 ліпеня]] [[1953]] удзельнікі групы здзеснілі нападзенне на казармы Манкада ў горадзе Санцьяга дэ Куба. Выступленне было жорстка падаўлена. Кастра быў перададзены суду ваеннага трыбуналу. На судзе ён выступіў з прамовай «Гісторыя мяне апраўдае», у якой раскрытыкаваў Батыста і выклаў праграму барацьбы і рэвалюцыйных пераўтварэнняў на Кубе. Суд прыгаварыў яго да турэмнага зняволення на 15 гадоў, аднак у маі [[1955]] пад ціскам грамадскай думкі Кастра быў амніставаны. У тым жа годзе ён эміграваў у [[Мексіка|Мексіку]].