Гарацый: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: be-x-old:Гарацыюс
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
'''Гарацый''', '''Квінт Гарацый Флакк''' ({{lang-la|Quintus Horatius Flaccus}}; 65 да н. э., Венузія, сёння ў рэгіёне Базіліката, [[Італія]] — 8 да н. э., [[Рым]]) — рымскі паэт «залатога стагоддзя» рымскай літаратуры. Яго творчасць прыпадае на эпоху грамадзянскіх войн канца рэспублікі і першыя дзесяцігоддзі новага рэжыма [[Актавіян Аўгуст|Актавіяна Аўгуста]]. Аўтар шматлікіх сатырычных і лірічных твораў, паэтычных пасланняў (у тым ліку "Навука паэзіі" або "Пасланне да Пізонаў").
 
==Жыццё==
Гарацый нарадзіўся ў [[Венузія|Венузіі]] ў сям'і [[вольнаадпушчанік]]а. Праз пэўны час бацька паэта перабраўся ў [[Рым]], дзе працаваў пасярэднікам пры куплях. Дзякуючы гэтаму, ён змог даць сыну бліскучую адукацыю: той навучаўся спачатку ў Рыме, а пасля ў [[Афіны|Афінах]].
 
Пасля гібелі [[Юлій Цэзар|Цэзара]] малады Гарацый далучыўся да войска [[Марк Юній Брут|Марка Юнія Брута]], і ў якасці афіцэра ўдзельнічаў у [[Бітва пры Філіпах|бітве пры Філіпах]]; войска было разбітае, Брут учыніў самагубства, а Гарацый здолеў уратаваць жыццё ўцёкамі. Пасля абвяшчэння амністыі для ворагаў пераможнага [[Актавіян Аўгуст|Аўгуста]] Гарацый вярнуўся ў Італію. Ягоная маёмасць была канфіскаваная, аднак ён здолеў атрымаць чыноўніцкую пасаду, якая давала яму дастаткова сродкаў для жыцця і творчасці.
 
Праз знаёмства з [[Вергілій|Вергіліем]] Гарацый увайшоў у кола сяброў [[Гай Цыльній Мецэнат|Мецэната]], які ўзяў на сябе клопат пра матэрыяльнае ўладкаванне паэта, падарыўшы таму маёнтак каля Тыбура. Памёр Гарацый у Рыме ва ўзросце 56 год.
 
[[Катэгорыя:Асобы]]