Рудабелка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{НП-Беларусь |статус = Вёска |беларуская назва = Рудабелка |арыгінальная на...'
 
Радок 74:
Першыя пісьмовыя згадкі пра сяло Рудабелка (Рудыя Белкі) адносяцца да пачатку [[XVI]] стагоддзя, калі яно было дадзена пану І. Гойцічу (Гойцавічу), верагодна, ва ўмоўнае часовае валоданне. На той час сяло ўваходзіла ў Бчыцкую (Пціцкую) воласць [[Мазырскі павет|Мазырскага павета]] і пастаянна здавалася ў арэнду буйным магнатам. У 1507 годзе вялікі князь [[Жыгімонт I Стары]] падараваў прыбытак з маёнтка Рудабелка на 10 гадоў [[Мікалай Радзівіл (1470–1521)|Мікалаю Радзівілу]] ў сувязі з выкананнем ім абавязкаў ваяводы трокскага, а ў 1526 годзе аддаў маёнтак яму ва ўласнасць. Пасля смерці Мікалая Радзівіла Рудабелка адышла да яго сына [[Ян Радзівіл (14xx—1542)|Яна]]. Пасля яго смерці ў 1545 годзе маёнтак зноў становіцца дзяржаўнай уласнасцю. Згодна інвентару 1552 года ў Рудабелцы налічвалася 99 дымоў (96 душ мужчынскага полу). На той час праз Рудабелку праходзіў гандлёвы шлях са [[Слуцк]]а ў [[Мазыр]]. Пад 1560 годам узгадваецца ў сувязі з апісаннем меж вёсак. 3 1583 ці 1588 года маёнтак арандаваў Ю. М. Зяновіч, затым яго зяць — князь А. М. Вішнявецкі. З 1661 года — у арэндзе (ці ўладанні) князя А. Г. Палубінскага. У 1683 годзе ў сяле пабудавана царква, меліся карчма, лесапільня, млын, рудня. На 1683 год Рудабелка — цэнтр воласці ў Мазырскім павеце. З 1685 года, пасля смерці Канстанцыя, сына А. Г. Палубінскага, зноў у валоданні Радзівілаў (праз сястру Канстанцыя, жонку [[Дамінік Мікалай Радзівіл|Дамініка Мікалая Радзівіла]]). У маёнтку Радзівілаў мелася бібліятэка. У 1742 годзе сын Дамініка Мікалая Радзівіла, [[Мікалай Фаўстын Радзівіл|Мікалай Фаўстын]], аддаў у якасці фундушу вёску Руда-Бела мясцовай уніяцкай царкве. На 1748 год Рудабелка — цэнтр войтаўства Парэцкага двара. У сярэдзіне [[XVIII]] стагоддзя маёнтак пераходзіць да роду Лапаў. Прыкладна ў 1770-я гады ў сяле была пабудавана праваслаўная Пакроўская царква.
 
Пасля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Рудабельскай воласці [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Дзям'ян (Дамінік) Лапа ў другойпершай палове XVIIIXIX стагоддзя першым з мясцовых памешчыкаў праводзіць меліярацыйныя работы па асушэнню найбольш багністых месц. Пазней, калі маёнтак перайшоў да яго сыноў — [[Міхаіл Дзям'янавіч Лапа|Міхаіла]] і Аляксандра-Дыянізія, тут з'яўляюцца вінакурныя заводы, пяць малацільных машын, вадзяныя млыны, круперня, сукнавальня, адкрываецца народнае вучылішча (1863 год) і іншыя ўстановы і прадпрыемствы. Згодна інвентару 1844 года, у маёнтак Рудабелка ўваходзілі 8 вёсак і 1 засценак, пражывала 803 асобы мужчынскага полу і 802 — жаночага.
<br/>За захаванне зброі Лапамі падчас [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863-1864 гадоў]] маёнтак быў арыштаваны (ці часова канфіскаваны), і ў 1867 годзе Аляксандр Дыянізій быў вымушаны прадаць яго барону А. Я. Урангелю, які, у сваю чаргу, у 1874 годзе прадаў Рудабелку генерал-маёру О. Ф. Ліліенфельду. З 80-х гадоў належала памешчыкам Яхантавым, з 1907 года — Іваненкам.
<br/>У склад Рудабельскай воласці на 1885 год уваходзілі 35 сяленняў з 570 дварамі. Замест састарэлай у 1887 годзе збудавана новая драўляная царква. З 1885 года ў маёнтку дзейнічаў спіртзавод, а з 1898 года — лесапільнае прадпрыемства; з 1916 года дзейнічаў тэлеграф. Напачатку XX стагоддзя з Азарыч праз Рудабелку праходзіла ваенна-камунікацыйная дарога. У 1916 годзе жыхары вёсак маёнтка самавольна захапілі і засеялі частку памешчыцкіх земляў. Для іх утаймавання былі выкліканыя жандары.