'''Серабранка''', [[Раёны Мінска|жылы раён]] у паўднёва-ўсходняй частцы [[Мінск|Мінска]]. Размешчаны ў спрыяльных прыродных умовах: на захадзе — [[Мінскі водна-зялёны дыяметр|Мінскі водна-зялёны дыяметр]], на поўдні — [[Чыжоўскае вадасховішча|Чыжоўскае вадасховішча]], на ўсходзе і поўначы — пойма ручая Сляпянка. Назву атрымала ад маёнтка Сярэбраны Лог (вядомы з 1551, у 19 стагоддзі называўся Сярэбраны Млын, у 20 стагоддзі тут існавалі Сярэбраная вуліца і Сярэбраны завулак).