Дыялекты беларускай мовы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Беларуская народна-дыялектных мова падзяляецца вучонымі на два асноўных дыялекты, паўночна-заходні дыялект і паўднёва-заходні дыялект, падзеленых пераходнымі сярэднебеларускімі гаворкамі. Гаворкі беларускай народна-дыялектнай мовы адрозніваюцца адзін ад аднаго характарам [[аканне|акання]], наяўнасцю цвёрдага «Р» ва ўсякім становішчы, або ў вядомых толькі умовах, або змешваннем цвёрдага «Р» з мяккім, наяўнасцю або адсутнасцю [[дыфтонгі|дыфтонгаў]], [[Дзеканне|дзекання]] і [[Цеканне|цекання]], змешвання «Ч» і «Ц» і г. д., а таксама ўяўляюць змешаныя гаворкі па суседстве з украінскімі, паўночна- і паўднёварускімі.
 
Вялікі ўклад у вывучэнне асаблівасцяў гаворак беларускай мовы ўнёс акадэмік Расійскай Імператарскай Акадэміі навук [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Яўхім Карскі]]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Інстытутам мовазнаўства [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук БССР]] сумесна з [[БДУ|Беларускім Дзяржаўным універсітэтам]] і педагагічнымі інстытутамі савецкай рэспублікі было арганізавана падрабязнае і сістэматычнае вывучэнне гаворак беларускай мовы ў дзяржаўных межах БССР. На аснове сабраных матэрыялаў быў складзены падрабязны «дыялектычны атлас беларускай мовы», не ўсе мовы свету і нават не ўсе мовы Еўропы маюць такія падрабязныя і добра зафіксаваныя навуковыя працы ў галіне дыялекталогіі.
 
У Беларусі таксама існуе такая з'ява, як ''[[трасянка]]''. Гэта — [[размоўная мова]] з пераважна рускай лексікай-слоўнікам, але беларускай [[Граматычны лад|граматыкай]] і [[фанетыка]]. Утварылася трасянка ў выніку змешвання народна-дыялектнай беларускай мовы з сучаснай рускай літаратурнай мовай. Адзначаецца, што з вуснай прамовы трасянка пранікае і ў публіцыстыку. Літаратурны беларускі выкарыстоўваецца галоўным чынам гарадской інтэлігенцыяй; вялікая частка гарадскога насельніцтва карыстаецца сучаснай рускай літаратурнай мовай.