Таймыр (возера): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Таймыр''', ''Таймырскае возера'' — возера на паўвостраве Таймыр ў [[Крас...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:50, 20 верасня 2011

Таймыр, Таймырскае возера — возера на паўвостраве Таймыр ў Краснаярскім краі РФ, уваходзіць у склад Таймырскага запаведніка. Другое па плошчы пасля Байкала возера ў азіяцкай частцы Расіі. Таймыр з'яўляецца самым паўночным ў свеце буйным возерам - яго крайняя паўночная кропка знаходзіцца на поўнач ад 75 градуса паўночнай шыраты. З воз. Таймыр выцякае рака Ніжняя Таймыра. Возера пакрыта лёдам з канца верасня да ліпеня, сярэдняя працягласць вольнага ад лёду перыяду - 73 дні. Тэмпература вады ў жніўні +8 °C, зімой - ледзь вышэй за нуль.