Суд Еўрапейскага саюза: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Суд Еўрапейскага саюза''' — інстытут судовай улады Еўрапейскага саюза. Суд праводзіц...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:45, 21 верасня 2011

Суд Еўрапейскага саюза — інстытут судовай улады Еўрапейскага саюза. Суд праводзіць свае пасяджэнні ў Люксембургу, і ў яго склад уваходзяць Еўрапейскі суд (вышэйшая інстанцыя), Суд агульнай юрысдыкцыі (першая інстанцыя) і Трыбунал грамадзянскай службы.

Суд быў заснаваны ў 1952 годзе і называўся Суд Еўрапейскага аб'яднання вугля і сталі (з 1958-га - Суд Еўрапейскіх супольнасцяў). З уступленнем у сілу Лісабонскага дагавора суд ў 2009 годзе памяняў назву на цяперашнюю і фармальна уключыў у сябе Еўрапейскі суд разам з двума падпарадкаванымі палатамі: Суд агульнай юрысдыкцыі (былы Суд першай інстанцыі) і Трыбунал грамадзянскай службы.