Баптыстэрый Сен-Жан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
=== Пачатак Сярэднявечча і Аднаўленне ===
У V стагоддзі, у перыяд ўварвання вестготаў, будынак быў моцна пашкоджаны. Аднаўленне баптыстэрыя пачалося пасля перамогі караля франкаў [[Хлодвіг I|Хлодвіга I]] над каралём вестготаў Аларыхам II у [[507]] годзе ў бітве пры Вуе, недалёка ад Пуацье. Былі адноўлены верхнія часткі сцен святыні, дабаўлены тры апсідыёлы, утвораны трансэпт і апсіды, а таксама будынак быў дэкарыраваны звонку і знутры.
[[File:Poitiers-Baptistère Saint-Jean(côté sud).jpg|thumb|Паўднёвы фасад.]]
 
 
Да X стагоддзя будынак струхлеў і быў адрамантаваны і дапоўнены. Дзве невялікія рызніцы былі разабраныя (яны выкарыстоўваліся для падрыхтоўкі абвешчаных абодвух падлог), бакавыя апсідыёлы па краях трансэпта былі перабудаваныя ў выглядзе апсіды, а квадратны бабінец атрымаў існуючую і па гэты дзень шматвугольную форму. Прыкладна ў гэты ж час Каталіцкая царква спыніла практыку хрышчэння з поўным акунаннем, басейн для хрышчэння быў замураваны і замест яго з'явілася хрысцільная чара. Пасля гэтага баптыстэрый стаў парафіяльнай царквой.