Таіса Мікалаеўна Бондар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
== Творчасць ==
У друку з вершамі выступіла ў 1970. Выдала зборнікі паэзіі «Захапленне» (1974), «Акно ў восень» (1977), «...І голас набыла душа» (вершы і паэмы, 1980), «Святочны снег» (вершы, паэма, 1981), «Чырвоны месяц года» (вершы і паэмы, 1985), «Спадчынны боль» (1987), «Адна» (1989), «Хачу назваць цябе каханым» (1991), «Адна» (1989), «Час душы, мой час вячэрні...» (1995). У яе паэтычных зборніках трывожны розжум над таямнічасцю жаночай душы, лёсам і шчасцем жанчыны, светлыя і трагічныя ноты, «летуценні пра... недасяжны свет». Паэма «Рагнеда» выдадзена ў 2005.
 
Аўтар кніг апавяданняў «Сінія яблыкі» (1984), аповесцей «Час, калі нас любілі» (1988), аповесцей і апавяданняў «Паветраны замак на дваіх» (1990). Уздымае праблемы сучаснай сям'і, адказнасці перад людзьмі і ічасам, спасціжэння сэнсу жыцця. Партрэт [[Ефрасіння Полацкая|Ефрасінні Полацкай]] і яе драматычнай эпохі стварыла ў рамане «Спакуса» (1989). Раман «Ахвяры» (1992) пра складаныя перыпетыі жыцця ахвяраў культу асобы і іх нашчадкаў, якіх хвалюе не лёс Айчыны, а свой інтарэс. Таксама былі выдадзены кнігі, «Бог зусім побач. Старонкі дзённіка» (2000), «Імем Айца і Сына» і раман-містэрыя «Павуцінне» (2004).