Герб Тога: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Герб Рэспублікі Тога''' складаецца з сярэбранага шчыта авальнай формы з зялёным краем. У...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:38, 29 верасня 2011

Герб Рэспублікі Тога складаецца з сярэбранага шчыта авальнай формы з зялёным краем. У шчыце намаляваныя два прыслоненыя чырвоныя ільва, паміж якімі, пасярэдзіне залатога шчыта на залатым фоне абрэвіятура «Рэспубліка Тога» (RT), на якую абапіраюцца два прыслоненыя сцягі, а над імі стужка з дэвізам краіны. Герб быў прыняты 14 сакавіка 1962.

Ільвы трымаюць лук і стралу, традыцыйную зброю бітвы, каб паказаць, што сапраўдная свабода тогалезскага народа ў яго руках, і што яго сіла заключаецца, перш за ўсё, у яго ўласных традыцыях. Прыслоненыя ільвы, якія стаяць на задніх нагах, паказваюць пільнасць тогалезскага народа ў ахове сваёй незалежнасці, з раніцы да вечара.

На стужцы надпіс («Адзінства, Мір, Салідарнасць»), больш ранні варыянт - (Праца, Свабода, Радзіма).