Тавакуль Карман: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тавакуль Карман''' (араб. توكل كرمان, таксама Тавакель; нар. 7 лютага 1979 года, Таіз, [[Ем...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:13, 8 кастрычніка 2011

Тавакуль Карман (араб. توكل كرمان, таксама Тавакель; нар. 7 лютага 1979 года, Таіз, Емен) — еменская праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2011) сумесна з Леймай Гбові і Элен Джонсан-Серліф «за негвалтоўную барацьбу за бяспеку жанчын і за правы жанчын на паўнапраўны ўдзел у пабудове міру».

Біяграфія

Тавакуль Карман нарадзілася 7 лютага 1979 у еменскай горадзе Таіз. У 2005 годзе яна стварыла праваабарончы рух "Жанчыны журналісты без кайданоў", мэтай якога з'яўляецца абарона правоў чалавека, у асаблівасці права на свабоду перакананняў і на свабодны іх выраз і дэмакратычных правоў. Па сцвярджэнні Карман, яна атрымлівала ад уладаў пагрозы па тэлефоне і па пошце з-за яе адмовы прыняць адхіленне заяўкі руху на стварэнне афіцыйнай газеты і радыёстанцыі. З 2007 па 2010 гг. Карман неаднаразова арганізоўвала акцыі пратэсту і сядзячыя дэманстрацыі на Плошчы Свабоды ў Сане перад будынкам ўрада. Карман неаднаразова падвяргалася палітычным пераследам за сваю актыўную пазіцыю па прасоўванню дэмакратыі. Так, у студзені 2011 года яна на кароткі тэрмін была арыштаваная за нібыта вядучую ролю ў арганізацыі незаконных пратэстаў і падбухторванні да беспарадкаў ў Емене.