Грамадскі набытак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Не блытаць|Грамадская ўласнасць}} '''Грамадcкі набытак''' ({{мова-en|Public Domain}}; таксама часам ...'
 
Радок 21:
Рэпрадукцыі абароненых аўтарскім правам двухмерных твораў таксама не з'яўляюцца самастойнымі працамі. Адсканаваная выява вокладкі кнігі або DVD гэтаксама з'яўляецца абароненай аўтарскім правам, як і арыгінал.
 
== Грамадскі набытак у [[Беларусь|Беларусі]] ==
Паводле беларускага заканадаўства грамадскі набытак — любы аб’ект аўтарскага права ці сумежных правоў, маёмасныя правы на які скончыліся або не існавалі (паводле артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах»<ref name="zakon_rb">«[http://pravo.by/webnpa/text.asp?RN=v19600370#4article Закон аб аўтарскім праве і сумежных правах]» Рэспублікі Беларусь, 16 мая 1996 г. № 370-XІІІ {{ref-ru}}</ref>).
 
Крытэрыі пераходу твораў у грамадскі набытак вызначаюцца артыкулам 23 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Такім чынам, паводле беларускага заканадаўства творы пераходзяць у грамадскі набытак, калі скончваецца тэрмін аховы маёмасных правоў на аб’екты аўтарскага права або сумежных правоў. Таксама грамадскім набыткам паводле беларускага заканадаўства лічыццалічацца тыя аб’екты аўтарскага права або сумежных правоў, якім на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ніколі не прадастаўлялася ахова. Аб’екты аўтарскага права і сумежных правоў, якія перайшлі ў грамадскі набытак, могуць свабодна выкарыстоўвацца любой фізічнай або юрыдычнай асобай без выплаты ўзнагароды пры захаванні асабістых немаёмасных правоў аўтара. Пры гэтым Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь можа вызначаць выпадкі і парадак выплаты адлічэнняў за выкарыстанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў, якія перайшлі ў грамадскі набытак.
 
На асобную групу твораў, створаных у Беларусі (і [[БССР]], правапераемніцай якой з'яўляецца Рэспубліка Беларусь), аўтарскае права не распаўсюджваецца ўвогуле, таму ў пэўным сэнсе можна лічыць, што яны таксама знаходзяцца ў грамадскім набытку. Гэта афіцыйныя дакумэнты (законы, судовыя пастановы, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады; дзяржаўныя сімвалы і знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі); творы народнай творчасці, аўтары якіх невядомыя (гл. артыкул 8 Закона).
 
== Глядзіце таксама ==