Бітва пад Кірхгольмам: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 34:
Раніцай 27 верасня абодва войскі занялі зручныя для абароны пазіцы. Шведы стаялі фронтам шырынёй да 800 м на ўзгорку за ручаём, з апорай левага крыла на балоцістую мясцовасць, а правага — на ўзгорак і вёску Кірхгольм. Іх сілы былі пастаўленыя ў 4 лініі, лініі пяхоты і кавалерыі па чарзе. Перад першай лініяй была выстаўлена артылерыя.
 
Войска РП стаяла на процілеглым узгорку, абапіраючыся левым крылом на ўмацаваны табар над Дзвіной. Я.К. Хадкевіч так паставіў свае войскі, каб скрыта ад праціўніка забяспечыць значную колькасную перавагу, асабліва ў гусарыі, на сваім левым крыле. Апроч таго, Хадкевіч загадаў сваім атрадам стаяць як мага цясней, каб здавалася, што іх яшчэ меней, чым было. 5 гармат былі пастаўлены з пяхотай у першай лініі, рэшта артылерыі была пакінутая ў табары.
 
Праціўнікаў падзяляла каля да 1,5 км нізіны, якую дзяліла высахлае старое рэчышча Дзвіны з невялікім ручаём. Каб выцягнуць шведаў з іх абароннай пазіцыі, Хадкевіч з раніцы высылаў на поле [[гарцоўнікі|гарцоўнікаў]], але да палудня сітуацыя не мянялася. Тады Хадкевіч ужыў ваенную хітрасць, загадаўшы гарцоўнікам уцякаць з поля так, каб гэта выглядала як агульнае адступленне ўсяго войска.
Радок 40:
Карл IX няправільна ацаніў сітуацыю і загадаў наступаць першым дзвюм лініям (7 батальёнаў пяхоты ад Ленартсанам, 6 эскадронаў райтарыі пад Брантам (злева) і Мансфельдам (справа)) наступаць на пазіцыі сіл РП. Такім чынам, шведскае войска раздзялілася на дзве аддаленыя часткі, і войскі РП атрымалі магчымасць змагацца толькі з паловай шведаў за раз.
 
Перайшоўшы ручай, шведы пачалі падымацца на ўзгорак, і былі сустрэтыя стралковым і артылерыйскім агнём. Пяхота затрымалася, і была атакаваная гусарскімі харугвамі Вінцэнта Войны (300 гусараў) і курляндскімі райтарамі Кетлера (300 райтараў). Злева шведскую пяхоту абыйшла ўдарная групіроўка ([[гуф]]) Томаша Дубровы (900 гусараў) і ў сустрэчным баі разбіла райтарыю Мансфельда, якая прыкрывала тыл пяхоты. Скіраваўшы ў пагоню за разбітымі райтарамі лёгкія харугвы, Т.Дуброва павярнуў свой гуф на пяхоту. Амаль адначасова на правым крыле гуф Яна Пятра Сапегі (700 гусараў) здолеў разбіць і пагнаць колькасна мацнейшую райтарыю Бранта (1200 райтараў). Тымчасам, гуфы Войны і Кетлера вязалі боем шведскую пяхоту. Табарнікі палілі вогнішчы, дым і пясок, які гнаў у вочы моцны вецер, фактычна выключылі магчымасць прыцэльнай стральбы з боку шведскіх мушкіцёраў.
 
Такім чынам, шведы трапілі ў цяжкае становішча: палова іх конніцы была разбітая, а палова пяхоты трапіла ў акружэнне з трох бакоў. Тады Карл IX скіраваў супраць гуфа Я. П. Сапегі рэшту сваёй кавалерыі, з 4-й лініі, а адагнаная райтарыя Бранта здолела затрымацца, упарадкавацца і ўдарыла на гуф Я.П.Сапегі з фланга.
 
Зараз у цяжкім становішчы апынуўся гуф Я.П. Сапегі. Тады Я.К. Хадкевіч, бачачы, што Карл IX ужо не мае рэзерваў, скіраваў свой рэзервны гуф Тэадора Ляцкага (200 гусараў) шырокім абыходным рухам, каб ударыць з флангу па райтарыі, якая білася з гуфам Я. П. Сапегі. Атака ўдалася, райтарыя была разбітая і хутка пачала ўцякаць.
 
Пасля гэтага гусарыя Сапегі і Ляцкага атакавала левы фланг 1-й лініі шведскай пяхоты, якая ўсё яшчэ абаранялася, і разбіла шведскія баявыя парадкі, прымусіўшы ўцякаць і пяхоту.