Гётынгенскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гётынгенскі ўніверсітэт імя Георга-Аўгуста''' (ням.: Georg-August-Universität) — адзін з самых буйны...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:25, 23 кастрычніка 2011

Гётынгенскі ўніверсітэт імя Георга-Аўгуста (ням.: Georg-August-Universität) — адзін з самых буйных і найстарэйшых існуючых універсітэтаў Ніжняй Саксоніі.

Ніжнесаксонская Дзяржаўная Бібліятэка і Універсітэт Гётынгена займаюць вядучае месца сярод бібліятэк Германіі (4,5 мільёнаў тамоў).

Універсітэт быў заснаваны ў 1734 годзе Георгам II, курфюрстам Гановера і каралём Вялікабрытаніі і адкрыты ў 1737 годзе. Універсітэт хутка развіваўся і, дасягнуўшы колькасці 1.000 студэнтаў, зрабіўся адным з самых найбуйнейшых вышэйшых навучальных устаноў Еўропы таго часу.

У XIX стагоддзі з гётынгенскім універсітэтам былі звязаныя такія выбітныя матэматыкі, як Карл Фрыдрых Гаўс, Бернхард Рыман, Петэр Густаў Лежон-Дырыхле, Фелікс Клейн, Давід Гільберт. Дзейнасць Гільберта ператварыла ў пачатку XX стагоддзя Гётынгена ў «матэматычную Меку». З гётынгенскім універсітэтам звязаная дзейнасць па меншай меры 45 нобелеўскіх лаўрэатаў.