Зносіны Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
++
++
Радок 20:
== 1569 ==
Пасля таго, як дэлегаты ВКЛ пакінулі, у знак пратэсту, паседжанні [[Люблінскі сойм, 1569|Люблінскага сойму]], Жыгімонт Аўгуст самадзяржаўна выдаў шэраг актаў аб перадачы земляў ВКЛ Польшчы: 5 сакавіка — Падляшскай зямлі з гарадамі Драгічынам, Мельнікам, Бельскам і інш. (феадалам і службовым асобам Падляшча было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Польшчы), пазней, зважаючы на адсутнасць рэальнага супраціўлення з боку феадалаў ВКЛ, былі пераданыя і ўкраінскія землі – Валынь, Падолле, Кіеўшчыну.
 
1 ліпеня 1569 Польшчай і ВКЛ быў зацверджаны акт [[Люблінская унія|Люблінскай дзяржаўнай уніі]].
 
Аднак і пасля падпісання акту уніі Вялікае княства працягвала існаванне. Гэтаму спрыяла тое, анексіраваўшы Украіну і частку заходняй Беларусі, польскія феадалы разлічвалі скарыстоўваць княства як шчыт для прыкрыцця ўсходніх граніц Польшчы. У 1572г. ў вярхах Польшчы нават абмяркоўвалася пытанне аб вяртанні княству Падляшча і далучэнні да яго этнаграфічна польскай вобласці Мазовіі. Пасля смерці караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста (1572) не толькі фактычна, але і юрыдычна было прызнана захаванне адасобленасці Вялікага княства Літоўскага. Найболей поўна гэтая адасобленасць была замацавана ў зборы законаў Вялікага княства, які атрымаў назву [[Статут ВКЛ, 1588|Статута 1588]].
 
...